Старонка 19
◀ / 173 ▶
АТОЖЫЛАК (атожылак) мужч. Адростак. Ганна пасадзіла атожылак, дак вырас цэлы куст. Цял. АТРУБАМ (атрубам) прысл. Адным чынам, абавязкова. Ваня, адным атрубам — выплацім. Дук. АТТАРТАЦЬ (аттартаць), -чу, -чыш; зак. тр. Адвесці. Аттартала п ты яго адсюль, замінае толькі. Гр. АТЫМАЧ (атымач) мужч. Ануча, якой бяруць або прыкрываюць гаршкі. Саган з бульбаю прыкрываюць атымачам, як бульбу атцэджваюць. Бяс. АФТКА (афтка) жан. Гл. апка. Усе афткі зрабіла, гатова ўжо. Кальч. АХОПАК (ахопак) мужч. Ахапак. Вазьмі ты і мне ахопак лёну. Бяс. АЦІХАЦЬ (аціхаць), -ю, -еш; незак. тр. Супакойвацца. А потым аціхла. Дук. АЦЯРОБКІ (ацяропкі) толькі ў мн. Пацяробкі. Ідзі ацяропкі высып кароветў. Р. Ч. АШАМОТАК (ашамотак) мужч. Мяккі качан капусты. Ашамоткі добра карові рэзаць. В. В. АШОМАК (ашомак) мужч. Гл. ашамотак. Як лісьця пасккладаецца, а галоўкі самой няма, то капуста не ўрадзіла, а ўся ў ашомкі пайшла. Мік. АШУСТАЦЬ (ашустаць), -ю, -еш; зак. тр. Абабраць. Яна хацела ашустаць яго добра, адзежу ўжо занесла к маціры. Цял. АШЧЭ (ашчэ). Яшчэ. Ашчэ толькі два гадэ? Дук. Б БАБІНА (бабіна) жан. Зерне бобу. Хож., В. В., Пр., Папл. Бабіну з'еў, а яна кажа, што наеўся. Ляшч. БАБКА (бапка) жан. Запяканка з дранай бульбы. Я бапку люблю, але ні магу есьці. Дук.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 173 ▶