БАРБАРА (барбара) жан. Рэвень. Трэ ўжо барбару варыць. Варн.
БАРНІЦЫ (барніцы) толькі ў мн. Каноплі без семя. Барніцы рвуць с цьветам. Зь іх вілі вужышчы, вяроўкі. Мік.
БАРУКАЦЦА (барукацца), -ю-ся, -еш-ся; незак. тр. Дужацца. Пад'еш добра, тады с папкам пойдзяш барукацца. Цял.
БАСІЛЫ (басілы) мужч. Абутак з шыны. Басілы адзявалі people людзі пасьля вайны. Ваўк.
БАСЯДЛА (басядла) жан. Сабака. Не хадзі, сынок, да басядлы, укусіць. Мік.
БАТАРЭЯ (батарэя) жан. Штабель, складзены на полі з пластоў гною ці торфу. Р. Ч. Складаюць длінную й высокую батарэю, коньмі ўз'язджаюць, утоптваюць, а вясной развозяць. Хож.
БАЎТУХА (баўтуха) жан. Рэдкая страва з малака, мукі і яец. Разьмешваюць малако з мукою і яйкамі, ўсё гэта выліваюць на скавараду і пякуць баўтуху ў печы. Бяс.
БАХУР (бахур) мужч. Байструк. Сав. Нараджала бахуроў і мучыцца; яна, мусіць, і ня ведала, хто чый бацька. Дук.
БАЦЁХА (бацёха) жан. Зацірка. А бацёха была вельмі смачная. Нік.
БАЮРЫНА (баюрына) жан. Кар'ер, запоўнены вадой. Ходзіць на балото, на рэчку, дзедзя баіцца, каб у баюрыну дзе ня ўсунуўся. Сав.
БАЯВАЯ КОЖА. Фабрычная мяккая тканіна. З баявай кожы сукенкі часьцей шыюць. Шут.
БАЯЦЬ (баіць), -ю, -іш; незак. тр. Расказваць. Яны ўсе могуць добра баіць, толькі слухай. Заастр.
БЕДНЫ (бедны) прым. Жабрак. Сёньня адной беднуй плацьця аддала. Дук.
103 👁