УЧАРАСЬ (учарась) прысл. Учора. Учарась свайму панчошкі зьвязала. Вайк.
УЧВЭРЫЦЬ (учвэрыць), -у, -ыш; зак. тр. Зрабіць што-небудзь незвычайнае. Мы былі ўчвэрылі што. Цял.
УЧОРАЧЫ (учорачы) прысл. Гл. учарась. Учорачы вельмо ж порача было. Р. Ч.
УШУШКАЦЬ (ушушкаць), -ю, -еш; зак. тр. Ухутаць. Ушушкая гэта дзіця, дзіва, што яно праступджваяцца. Цял.
УШЧУВАЦЦА (ушчувацца), -аю-ся, -аеш-ся; незак. тр. Крыўдзіцца. Вотку любіць, а матка нешта сказала — ушчуўся на матку. Сав.
УЮШЧЫЯ ВАЛАСЫ (уюшчыя валасэ). Кучаравыя. У яго уюшчыя валасэ. Дук.
Ф
ФАРЫНА (фарына) жан., перан. Бочка, чалавек які многа п'е. Кажа, ня п'ю, а лье, як у фарыну. Сав.
ФАЦЭТНА (фацэтна) прысл. Смешна, камічна, забаўна. Вельмі фацэтна арціцты выступалі, усе сьмяяліся. Комл.
ФАШЫРКА (фашырка) жан., толькі ў адз. Вантрабянка. Зь лёхкіх, печані і мяса фашырку робяць. усё гэта набіваецца ў трыбух. Бяс.
ФЛЕНС (фленс) мужч. Расада для перасаджвання. Там была фасоль пасадзіўшы, але дрэнная яна, і я фленсы пасадзіла. Так.
ФЛЯНЕЦ (флянец) мужч. Адно каліва расады. Вырвала некалькі флянцаў і нясець садзіць на граду — вырасьце добрая капуста. Ляшч.
ФЛЯНЦ (флянц) мужч. Гл. флянец. Буракоў флянцаў нарвалі і рассадзілі. Ляшч.
ФРЫТА (фрыта) жан. Раствор, пры дапамозе яко-
80 👁