Старонка 144
◀ / 173 ▶
УСЦЯГЦІ (усьцяхці), -ну, -неш; зак. тр. Усцягнуць. Мяне чуць усьцяглі на вос. Дук. УСШЫПЕЦЦА (ушшыпецца), -плю-ся, -піш-ся; зак. тр. Узлавацца. Як ушшыпеўся на мяне, дак доўга ня хадзіў. Дук. УСЯГДЫ (усягды) прысл. Заўсёды. Лета і зіма — усягды на возеры. Ляшч. УСЯДНО (усядно) прысл. Усёроўна. Усядно ўстаю рана. Дук. УТАПТАЦЬ (утаптаць), -чу, -чаш; зак. тр. Увапхнуць. Боты і туфлі ў сетку ўтаптала. Дук. УТАХЦІЦЬ (утахціць), -чу, -ціш; зак. тр. Увапхнуць. Утахціла хустку ў гаршчок разам с палатняным, дак яна аблезла. Дук. УТРАПЁНЫ (утрапёны). Шустры. Нейкая ш вельмі ўтрапёная, усюды пасьпея перш за ўсіх. Цял. УТРАТНАЕ (утратнае) субст. прым. Затрачанае на барыш. Калі дзеўка ні пойдзя замуш, а барыш папілі, то трэба вярнуць утратнае. Цял. УТУРОЧЫЦЬ (утурочыць), -чу, -чыш; зак. тр. Аддаць што-небудзь без толку. Утурочыў усе грошы ёй, а толку мала. Дук. УХВАТ (ухват) мужч. Чалавек, які любіць браць чужое. Такі ухват, што нічога ні палажы за ёю, бо падбярэ! Цял. УЦІРАННІК (уціраньнік) мужч. Ручнік, якім уціраюцца. Уціраньнікі даўней былі тканыя, а цяпер ўсё больш крамныя. Ігр. УЦУНДРЫ (уцундры) прысл. Ушчэнт, удрузг. Паўлітру віна брась — тая бутылка ўцундры, разбілася, от што яна вырабіла. Сав. УЦУЦУРЫЦЬ (уцуцурыць), -у, -ыш; зак. тр. Ударыць. Ты што гэна задзіраешся, чаго на мяне лупіш вочы? Адыдзі лепш, а то як уцуцуру! Выд.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 173 ▶