га пасудзе надаецца бляск. Зараз мы варым самі паліву, якая называецца фрыта. Г. п. Івянец.
ФРЭНЗЛІ (фрэнзьлі) толькі ў мн. Махры. Фрэнзьлі паабрываліся ат хусткі. Дук.
ФУНТОЎКА (фунтоўка) жан. Гатунак бульбы, у якой вельмі вялікія клубні. Некалі была фунтоўка-картопля. Цял.
ФУС (фус) мужч. Гл. абцягавіны. Фус выкідаюць, непрыгодны ён. Мік.
Х
ХАДНІК (хаднік) мужч. Палавік, дарожка. Сама хаднікі рабіла? Заастр.
ХАЛАДАЦЦА (халадацца), -ю-ся, -еш-ся; незак. тр. Прахалоджвацца. Гэта халадалася кошка на балконі? Цял.
ХАЛАДЗІЛА (халадзіла) ніяк. Холад. У хаця ні тапіла, халадзіла была. Дук.
ХАЛЕВА (халева) жан. Халява. Да халевы прышываецца перадок. Варн.
ХАЛЕРЫЯ (халерыя) жан., лаенк. Халера. Паехаў па дрова і там нашоў халерыю, як і сам. Цял.
ХАПІЦЬ (хапіць) зак. тр. Раптоўна захварэць. Як хапіла патыліца, дак думала зайдуся. Дук.
ХАРОШЫ (харошы) прым. Добры. У яго вельма харошыя сьвіньня. Дук.
ХАТА (хата) жан. Пакой. Чыстая хата, а там збоку хата для сну. Бяс.
ХАХЛАТЫ (хахлаты) прым. Футровы. Надзень хахлатую шапку, будзіць цяплей. Вайк.
ХАЦІ (хаці). Хоць. Хаці кап марозу ні было. Дук.
ХВАЛЬБОНА (хвальбона). Фальбона. Гэта кофта зрабілася кароткая, трэба патшыць хвальбону. Вішн.
77 👁