Старонка 13
◀ / 173 ▶
АДДЫХАЦЬ (аддыхаць), -ш-у, -ш-аш; зак. тр. Адпачыць. Ты ўсё пішаш, лепяй бы легла, ды аддыхала. Дук. АДЖОН (аджон) мужч. Адработак жнівом. Набяруць сена на аджон. Цял. АЗІМКА (азімка) жан. Азімая пшаніца. Што на зіму сеюць пшаніцу, дак гэта азімка. Цял. АЗУЗЛІВАТАЯ (азузьліватая) прым. Азызлая. Яна некая была, як азузьліватая. Цял. АДКІДЗІЧ (аткідзіч) мужч. Пража, звітая на вялікае верацяно для прасушкі. Вазьмі аткідзіч, глянь, ці прасохла ўжо. Р. Ч. АДКІНУЦЬ (аткінуць), -у, -еш; зак. тр. Аддзяліць, абасобіць. Ён, удавец, чакаў той нявесткі як бога, што памыць ці прыбраць. А сын жаніўся, і аткінулі яны бацька. Сав. АДЛЕЦІЦЦА (адлеціцца), -іцца; зак. тр. Крыху нагрэцца. Вада адлецілася ўжо, чуць лецць. Сав. АДМЯНІЦЬ (адмяніць), -ю, -іш; зак. тр. Выменяць. У міне ўсякая вяргіня. Гэту жоўтую я адмяніла на сваю. В. В. АДНАКАВА (аднакава) прысл. Аднолькава. Усе аднакава жывуць у нас. Дук. АДНАРУЧКА (аднаручка) жан. Пучок сухога лёну для апрацоўкі. За адзін рас труць аднаручку. Сал. АДНОГАДАК (адногадак) мужч. Аднагодак. Яны адногаткі былі. Дук. АДНОСНІК (адносьнік) мужч. Насоўка. Фарсіць хлопец, адносьнік с кішэні выпусьціў. Бобр. АДСВЯНЦІЦЬ (атсьвяньціць), -чу, -ціш; зак. тр. Вылаяць. Нявестка так мяне атсьвяньціла пярад людзьмі, што я ня ведала дзе дзецца. Дук. АДХАКАЦЦА (атхакацца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 173 ▶