Прызвычаіцца. Зразу кепска было, думала, што ніколі ні прывыкну, а посьля агоўталася памалечьку. Цял.
АГРАШАЦЦА (аграшацца), -у-ся, -ыш-ся; незак. тр. Увесь дзень нічога не есці. Сёньня, сынок, і печы ні паліла, ні аграшалася. Сав.
АГРОДНІК (агроднік) мужч. Агароднік. У Мікуліча сат харошы, ведама, сам агроднік. Дук.
АГРЭК (агрэк) мужч. Агрэх. Ня ўмеў добра араць, то й нарабіў агрэкаў шмат. Мік.
АГЫ (агы, ігы) сцвярдж. часціца. Ага, але (да). Ці ўсё зрабіла дома? — Агы.. Масц.
АДАПНУЦЬ (адапнуць), -у, -еш; зак. тр. Развязаць і скінуць, зняць. Адапну ваш хвартух, а то зьнясу дамоў. Дук.
АДАРОБКІ (адаропкі) толькі ў мн. Матавіла. Адаропкі даўней ўжываліся. Папл.
АДБАБІЦЬ (адбабіць), -лю, -іш; зак. тр. Адрэзаць пупавіну. Вішн. Трэба дзіця адбабіць... Так гаворуць у нас, у Вішневе, а далей, так мы ні знаім. Ужо адбабілі? Быстра. Варн.
АДБІТЫ (адбіты) дзеепр. Адгароджаны. У сватоў маіх і хата вялікая, і комора адбітая. Дук.
АДВІВАЦЦА (адвівацца), незак. тр., перан. Адлягаць. А матка ў сэрцо смутку набрала, засумавала, ходзіць да плача.., а тады адвілосё, адышло, жыла, мучылася. Сав.
АДГАВАРВАЦЦА (адгаварвацца), -ю-ся, -еш-ся; незак. тр. Пярэчыць. Вот яму гавары, а ён ні адгаваруецца. Цял.
АДГОР (адгор) мужч. Частка ўзаранага ў роскідку поля. Бывае гарэ ні загон і ні паўзагона, тады кажуць — адгор зрабіў. Так.
АДГРОХАЦЬ (адгрохаць), -аю, -еш; зак. тр. Збудаваць. Будыніну такую адгрохаў. Заб.
81 👁