АБХОДЛЫ (апходлы) прым. Дабраякасны. Як апходлая насеньне, дык яно відаць, семячка ў сярэдзіне есьць. Ляшч.
АБЦАЦ (апцац) мужч. Абцас. У горадзе скора зношваюцца абцацы. Варн.
АБЦЯГАВІНЫ (апцягавіны) толькі ў мн. Адыходы пры трапанні лёну. Апцягавіны, бывае, прадуць, а бывае, да кудзелі дабавяць і коўдру шыюць. Так.
АБШУСТАЦЦА (апшустацца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр. Збяднець. Апшусталася, дак німа ш чым ехаць. Цял.
АБШЭЎКА (апшэўка) жан. Аблямоўка. Кароткія рукавы выгадней каля работы, у доўгіх апшэўкі вельмі скора рвуцца. В. В.
АБЭРЖА (абэржа) жан. 1. Прасторная, вялікая хата. У случай што, дак за гэтыя дзеньгі куплю сабе які куточак маленькі, нашто мне такая абэржа, як маю. 2. Перан. Здаровая, мажная кабеціна, не вельмі спрытная ў рабоце. Хто яе возьмя, абэржа гэта каму патрэбна? Гуляць пойдзя, ажні пол дрыжыць, а да работы няўдалая, усё з рук валіцца. Сав.
АБ'ЯДЗЕННЕ (аб'ядзеньне) ніяк. Прысмакі. Дзеці мае за аб'ядзеньнем ганяюцца. Комл.
АВО (аво) прысл. Зараз. Хлеп прывезьлі, ідзі хучэй.— Аво, бягу. Якш.
АВУНЬ (авунь) прысл. Там. Авунь мальцы, дзе вэрхал. Масц.
АГЛЕДЗЕЦЬ (агледзяць), -дж-у, -дз-іш; зак. тр. Перажыць, зазнаць тое, чаго жадаеш другім. Клялі мяне, а цяпер на сабе агледзялі. Дук.
АГЛОБНЯ (аглобня) жан. Звычайна ўжываецца ў форме мн. ліку: аглобні. Аглобля. Ранянага прывязалі к аглобням. Дук.
АГОЎТАЦЦА (апоўтацца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр.
86 👁