Старонка 10
◀ / 173 ▶
АБЛОГ (аблох) мужч. Запушчанае поле, якое доўга не апрацоўвалася. Раней много зямлі ляжала ў аблогах. Лях. АБЛЯМОЎКА (аблямоўка) жан. Абшыўка ў кажуху. Сёньня прышыю аблямоўку на кажух. Вішн. АБМЫЛАК (абмылак) мужч. Памылка пры тканні палатна, калі ніткі асновы ідуць зверху без ператыкання. Вот у краснах абмылак сьляпая зрабіла. Так. АБМЫЛІЦЦА (абмыліцца), -ю-ся, -іш-ся; зак. тр. Памыліцца. Я абмылілася, кепска палічыла. Цял. АБМЫЦЬ (абмыць), -ю, -еш; зак. тр. Абгаварыць. У Хадосьсі такі язык брыткі, прыдзя к табе, пасядзіць, пагаворыць, а потым на ўсё сяло абмыя. Жор. АБРАЗАЦЬ (абразаць), -ю, -еш; незак. тр. Абіраць бульбу. Гэлька картоплю абразая на вячэру. Цял. АБРУЧЫ (абручы) мужч. Тасьма, якой расшыты падол спадніцы або сукенкі. Купіла ў магазіне цясьмы на абручы. Заб. АБСАЮЗІЦЬ (апсаюзіць), -жу, -зіш; зак. тр. Прышыць галоўкі да халяваў. Ніз., Мік., Р. Ч. Трэба апсаюзіць боты, а то парваліся. В. В. АБСКЛЮДОВАНЫ (апсклюдованы) дзеепр. Абчэсаны склюдам. Дом апсклюдованы, ўсё ж лепш. Цял. АБУДЗІЦЬ (абудзіць), -дж-у, -дз-іш; зак. тр. Злёгку абварыць. Кілбасу трошкі абуджу, пяць мінют, а тады жарыць, ото ўкусная. Сав. АБУЯЦЬ (абуяць) зак. тр. Апанаваць. Такі мяне страх абуёў. Дук. АБФІКЛЯВАЦЬ (апфіклявaць), -юю, -еш; зак. тр. Абвесці вакол пальца. Грышка Віцю здорава апфіклявaў. Аляхн. АБХЛЮНДРАЦЦА (апхлюндрацца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр. Вымачыцца, абпэцкацца ў гразь. Адна ішла апхлюндраўшыся. Дук.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 173 ▶