МАТЭРЫЯЛЫ ДЛЯ СЛОЎНІКА
А
АБАРВАЦЬ (абарваць), -у, -еш; зак. тр. Раздабыць, прыдбаць. Толька калі дзе што абарве, дык на сябе пусьціць. Цял.
АБЕРДЗІЦА (абердзіца) жан. Падоўжны край бёрда. У абердзіцы ўстаўляецца трысьцё. Абердзіца зламалася, так прыдзецца ўсё бёрда пераплетаць. Мік.
АБЕРУЧ (аберуч) прысл. Абедзвюма рукамі. Мы суткі аберуч яе калыхалі. Цял.
АБЗЫЎНУЦЦА (абзыўнуцца), -ну-ся, -неш-ся; зак. тр. Абазвацца. Як узышла ў хату, дык абзыўнулася, ды як загалосіць. Дук.
АБІЯКІ (абіякі) толькі мн. Боты на драўлянай падэшве. Я помню, як пад боты падбівалі дзяравяныя падошвы, некія абіякі зваліся, наша Ядзя насіла. Сав. Абутак на драўлянай падэшве. Маладыя не толькі не насілі, але нават не бачылі абіякаў. Папл.
АБЛАВА (аблава) жан. Група людзей. Прышла аблава і забрала яго. Цял.
АБЛЕЯЦЦА (аблеяцца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр. Абліцца. Малы аблеяўся вадою. Дук.
86 👁