Аддыхацца. Ой, так захакаўся бегучы, што потым чуць атхакаўся. Гум.
АДХАЯЦЬ (атхаіць), -ю, -еш; зак. тр. Выхадзіць. Ледзь атхаіла яго, калі быў малым, а цяпер дык вось ужо й чалавекам стаў. Гум.
АДЧУБАСІЦЬ (атчубасіць); -шу, -сіш; зак. тр. Адлупцаваць. Дзе вы былі? Хавайцяся, бо атчубасіць маці. Дук.
АДШЧАПІЦЦА (атшчапіцца), -плю-ся, -піш-ся; зак. тр. Адбіцца ад каго-небудзь, не падтрымліваць зносін. Атшчапіліся ат людзей і асталіся адны. Дук.
АДШЧЫКНУЦЬ (атшчыкнуць), -ну, -неш; зак. тр. Адарваць. Ідзіце ў сат, атшчыкніце ягат сабе. Жор.
АДЫЙСЦІ (адыйсьці), -д-у, -дз-еш; зак. тр. Ачуняць, паправіцца, выздаравець. Іван моцна хварэя, мусіць, ня адойдзя. Дук.
АЖЭВІСТАЯ (ажэвістая) прым. Рэдзька з чорнымі валокнамі ў сярэдзіне. Ёсьць простая рэцька і ажэвістая. Хож.
АКІДАЦЦА (акідацца), -ю-ся, -еш-ся; незак. тр. Абрадзіцца. А Марыя ш тая яшчэ не акідалася? Яшчэ ходзіць? Сав.
АКІНУЦЬ (акінуць), -у, -еш; зак. тр. Адрачыся. Мусіць ён добры быў, калі ўся радня акінула. Цял.
АКОЦЦЕ (акоцьця) ніяк., толькі ў адз. Восці з каласоў ячменю. Акоцьцямі вочы запарушыў. Пр.
АМЯЛЛЕ (амяльля) ніяк., толькі ў адз. Адыходы пры апрацоўцы лёну мяліцай. Пасядзі на амяльлі, ні мяшай. Пр.
АНАДОЕ (анадое) прысл. Пазаўчора. А што вы думаеце, мы анадое і ў Мінск с канцэртам езьдзілі. Ляв.
АНДЫНАРА (андынара) жан. Андынарыя. У дварэ некалі андынару давалі, хто робіць. Цял.
90 👁