ПАЦЯГАВІЧ (пацягавіч) мужч. Гл. завірач. Р. П. Во гэты клін і называюць пацягавіч. Ігр.
ПАЦЯГАВІЧ (пацягавіч) мужч. Верхняя, доўгая жаночая вопратка з аўчыны, абшытая тканінай. Цяпер пацягавічаў ні шыюць, бо ў магазіне польта ёсьць. Бяс.
ПАЧАКАЛЬНЯ (пачакальня) жан. Пакой для наведвальнікаў (у бальніцы). Мяне ні пусьцілі, пасядзеў ў пачакальні, даў яму тры рублё на дарогу, тады прыняў. Сав.
ПАЧАСНІНА (пачасьніна) жан. Гл. абцягавіны. Як чэшуць на другі грэбень, атходзіць пачасьніна. Так.
ПАЧАТАК (пачатак) мужч. Гл. адкідзіч. Заб. Два пачаткі пражы высушыла і зматала ў клубок. Быў у нас пачатак новы. Ваўк.
ПАЧУВАЦЦА (пачувацца), -а-юся, -а-ешся; незак. тр. Адчуваць сябе. Мае аднаготкі шчэ на работу ў калхос ходзяць, а я ледзьвя жыву, пачуваюся слабо. Хай бы ш напісаў цёці, як пачуваюцца старэнькія, а то маўчыць. Сав.
ПАЧТАРКА (пачтарка) жан. Паштальён. А цяпер маладая доктарка разам с пачтаркай ходзіць, і хлопцаў маюць, ім і весела. Так.
ПАЧЫНАК (пачынак) мужч. Гл. адкідзіч. Мік., Малм., Цял. Во напрала на пачынак. Пачынак, як верацяно вялікае. Р. Ч.
ПАЧЭПНЫЯ (пачэпныя) прым. Накідныя вочкі пры вязанні. На палец пяць пачэпных вочак накінула. Заб.
ПАШАРАШЭЦЬ (пашарашэць) зак. тр. Злёгку падмерзнуць і зрабіцца ломкім. Сёньня замараз быў, трава пашарашэла. Дук.
ПАШНЯ (пашня) толькі ў адз. Абмалочанае збожжа. Некалі пашню ў засекі ссыпалі. Цял.
85 👁