ПАЎБІВАЦЬ (паўбіваць), -ю, -еш; зак. тр. Павыбіваць. Я п яму зубы паўбівала. Дук.
ПАЎБУТЭЛЕК (паўбутэлек) мужч. Бутэлька ёмістасцю ў 0,25 літра. Паставіла паўбутэляк, выпілі — і хоць бы што. Што ш той паўбутэляк на дваіх мужчын! Горкі.
ПАЎЗ (паўз) прысл. Уздоўж. Вялікая будыніна, там лавачкі паўз сьцен. Ляшч.
ПАЎМУРЗВАЦЦА (паўмурзвацца) зак. тр. Папэцкацца, забрудзіцца. Добрыя жакеткі, але паўмурзваліся валяючыся. Дук.
ПАЎПАЛІТ (паўпаліт) мужч. Паўпаліто. Добры паўпаліт, цёплы і цьвет харошы. Горкі.
ПАЎПРЫЦА (паўпрыца) жан. Гл. панэлка. У паўпрыцу ўкруплена вось, каб яна не шаталася. Бяс.
ПАЎСУКЕНАК (паўсукенак) мужч. Тканіна хатняга вырабу, у якой аснова парцяная, а ўток суконны. С паўсукенка шылі касьцюмы мушчынам. Шут.
ПАЎСУКЕННІК (паўсукеньнік) мужч. Гл. паўсукенак. Выткала сабе паўсукеньнік на паліто і на юпку. Вішн.
ПАЎТАЛЕТЫК (паўталетык) мужч. Сподак. Яна заўсёды чай у паўталетык налівая. Нік.
ПАЎТАРАЧКА (паўтарачка) жан. Бутэлька ёмістасцю ў 0,75 літра. А ты ў паўтарачку лі, больш улезя. Горкі.
ПАХЛАПЕНЬ (пахлапень) мужч. Мужчынападобная жанчына. Я сама на сябе кажу, што пахлапень. Дук.
ПАХРАСЦІЦЦА (пахрасьцікца) зак. тр. Прарасці, пайсці ў расткі. Бульба ж у цябе пахрасьцілася, скора ў пограбе зазеляне, а ты не глядзіш. Лях.
ПАЦУКА (пацука) жан. Суп з круп. На абет я вам пацукі ўстоўлю. Жор.
78 👁