Старонка 100
◀ / 173 ▶
стаўнік у саўхозе ёсьць, абгароджаны кругом хлева. Бяс. ПАСТОЯЛКА (пастоялка) жан. Вяршок, смятанка някіслая. От дзень пастаяў збанок — і пастоялка, трошкі пастоялкі на хрэн сабралосё. Сав. ПАСТРОЙКА (пастройка) жан. Агульная назва ўсіх будынкаў. Пастройкі яго ўжо старыя. Заб. ПАСХА (пасха) жан. Пасылка з велікодным гасцінцам. Нясе дзяцька пасху Янку ў Маладзечно. Сав. ПАСЫНКІ (пасынкі) мужч. Храсткі. Бачыш, як бульба пасынкі пускае. Р. П. ПАСЫНКІ (пасынкі) мужч. Адросткі ў пазухах памідорных лісцяў. Шут., Хож., Ніз., Мік., Лях., Дук. Марныя памідоры будуць, пасынкі і то дрэнна растуць. Пр. ПАСЫНКАВАННЕ (пасынкаваньне) ніяк. Абшчыпванне пасынкаў. В. В., Лях., Папл. Ідзі скарэй, пасынкаваньне трэба канчаць. Шут. ПАСЯЛЕНЬ (пасялень) мужч. Гл. ласун. Такі пасялень, што дома і не стыкаецца. Папл. ПАСЯЛЫНДА (пасялында) мужч. Гл. ласун. Цягаецца і цягаецца, ну і пасялында! Пр. ПАТАЛЬМАХА (патальмаха) жан. Мачанка. Юзік патальмахі ўволю наеўся, больш ня просіць. Комл. ПАТОМ (патом) прысл. Потым. Мы спачатку папалолі, а патом пашлі на сена. Дук. ПАТОПАК (патопак) мужч. Гл. астопкі. Выкінь гэты патопак, чаго ён тут ляжыць. Быт. ПАТРАЎКА (патраўка) жан. Рэдкая страва з мяса, вады, падкалочаная мукою. Часам патраўка і ні ўдаецца, то мукі перадасі, то мяса мала паложыш. Бяс. ПАТРУХА (патруха) жан. Дробная, перабітая ў час маладзьбы, салома. Для скаціны сабіраюць патруху, прасяваюць, некаторыя аммешваюць. Так.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 173 ▶