ПАШЧАСЦІЦЦА (пашчасьціцца) зак. тр. Пашанцаваць. Ёй пашчасьцілася, добры чалавек трапіўся. Цял.
ПАШЭРХНУЦЬ (пашэрхнуць) зак. тр. Адзеравянець. Вот як возьмя — і ногі пашэрхнуць. Цял.
ПЕЛІКА (пеліка) жан. Жоўты пясок. Старыкі гавораць па старынушкі — пеліка. Быт.
ПЕЛІНА (пеліна) жан. Прыпол. Во малайчынка, поўную пеліну агуркоў з граткі нясе. Вен.
ПЕЛЮСЦІ (пелюсьці). Пелюшцы. Самі ночвы добрыя, але пелюсьці тоняныкія. Цял.
ПЕРАБАБІЦЬ (пярабабіць), -блю, -іш; зак. тр. Гл. адбабіць. В. В., Быт., Ігр., Лях. Я ў вайну пярабабіла дзевачку. Дук.
ПЕРАБІРАНЕЦ (перабіранец) мужч. Пасцілка, тканая ў перабор. Вуньдзека ляжыць харошы перабіранец. Вішн.
ПЕРАБІЎКА (перабіўка) жан. Тонкая перагародка ў жылым памяшканні. Спальня ад лепшага пакоя ў хаце адлучана перабіўкаю. Бяс.
ПЕРАБЫТНОЕ (пярабітноя). Пеpажытае. Усё пярабітноя, але ні забытноя. Дук.
ПЕРАДАСЁТ (перадасёт) мужч. Пярэдняя частка асеці. У перадасёці мнуць лён, поўна пылу. Пр.
ПЕРАДАСЁТАК (перадасётак) мужч. Гл. перадасёт. З бані лён патроху выносяць у перадасётак і мнуць. Сал.
ПЕРАДНЯ (перадня) жан. Вышыўка на верхняй частцы рукава кашулі. Даўней дзеўкі прыгожа раншывалі перадні. Бяс.
ПЕРАДОК (перадок) мужч. Лаўка. Паглядзі, малы ўжо сам на перадок узьбіраецца. Кол.
ПЕРАДРОГАЦЦА (пярадрогацца), -ю-ся, -еш-ся; зак. тр. Ператрэсьціся. Можа кап ні паехаў у Рудзянск,
77 👁