ЦВІРКІ прым. шустры, жвавы. От цвіркі малы ў мяне (Аравічы, Хойн.). Параўн. цікавы ў 2 знач.
ЦЕЛЕСО н. тулава (чалавека, жывёлы). Вон хоць і молоды кабан, але добры, бач, еке целесо доўге (Стадолічы, Лельч.).
ЦЕЛЬБУХ м. трыбух (начынены мясам або ліверам). Глядзіце, каб цельбух не рассыпаўся (Грушаўка, Нар.).
ЦЕЛЬБУХІ мн. вантробы. Усё, што там унутры, то і цельбухі (Піркі, Браг.+Стадолічы, Лельч.).
ЦЕМЯНІЦА (ЦЕМЕНІЦА) ж. цемя. Цеменіца — то ж спераздзі ў галаве (Піркі, Браг); Як дзіця малое, дык цемяніцу нада глядзець і глядзець (Усох. Буда, Добр.).
ЦЕНЕТА (ЦЕНЕТО) н., рыб. цянёты. От каб ценето нове на мою лагерню, то зловіў бы што-небудзь (Мілашэвічы, Лельч.).
ЦЕПЕРСЯ (ЦЕПЯРСЬ) прысл. даўно. А я, бабачкі, ці цеперся ўжо ўсе гряды папляжыла (Радкоў, Акц.); Цепярсь ён пашоў (Пракопаўка, Добр.). Параўн. цівося.
ЦЕРУХА ж. пацяруха. Засталася не салома, а адна цеpуха непатрэбная (Казацкія Балсуны, Ветк.).
ЦЁСАЧКА (ЦЁСОЧКА) ж., памянш. да цёска. Найдзі міне тоненьку цёсачку (Углы, Нар.).
ЦЕСЦЯ ж. цешча. Мая цесця такая харошая была (Лукі, Жлоб.).
ЦЕЧКА ж. чарада (ваўкоў). Бачыў, цечка ваўкоў бегла, калі буў у-лесе (Бабовічы, Гом.; Холмеч, Рэч.); Як паглядзеў я на ету цечку, да як спугаўся, і цяпер не па сабе (Ручаёўка, Лоеўск.).
ЦЁМНАЧЫ прысл. поначы. Што ты цёмначы там калупаў? (Прудок, Калінк.); Дзе ты цягаешся цёмначы? (Жураўлёўка, Добр.; Ямпаль, Рэч.+Макарычы, Міхедавічы, Петр.).
ЦЕНГЛЯ прысл. заўсёды. Насця ценгля ў-нас сядзела бувало (Буйнавічы, Лельч.).
ЦЁСКА ж. трэска. Ганка, пазыч некалькі цёсак, бо нельга распаліць у печы (Антонаў, Ельск.); Цёсак назбірала і дроў ні паліла (Прудок, Калінк.).
ЦІВОСЯ прысл., тое, што цеперся. Цівося гэта было (Капань, Рэч.); Ён дзяржыць кнігу гэтую ўжо цівося, а ўсё ніяк не прынясе (Хвойнае, Хойн.); Яно правільна, а я цівося шчытаю (Заходы, Рэч.).
ЦІГРА ж. тыгрыца. Я не бачыў цігру ў звярынцы (Дубраўка, Добр.).
81 👁