ЦІКАВА прысл. асцярожна. Прыпадымі занавеску цікава (Бялёў, Жытк.).
ЦІКАВА прысл. умела; па-майстэрску. Ты уху зварыла цікава (Бялёў, Жытк.).
ЦІКАВАЦЬ незак. сумаваць. Даўно па табе цікаваў (Бялёў, Жытк.).
ЦІКАВЕНЕЧКА прысл., памянш. да цікава І. Ідзі цікавенечка, не ўпадзі (Бялёў, Жытк.).
ЦІКАВЫ прым. 1. прыгожы. Яна дужа цікавая дзяўчына (Хвойнае, Хойн.). 2. тое, што цвіркі. Аўдзей — чалавек цікавы, гарыць работа ў яго руках (Астрагляды, Браг.).
ЦІКАВЫ субст. злодзей. Летась цікавы ў мяне ўкраў шэсць хустак шарсцяных (Бялёў, Жытк.).
ЦІКАЎКА ж. гатунак (бульбы). Трэба прадаць цікаўку (Пучын, Браг.).
ЦІМАФЕЙКАВЫ бат., прым. да цімафееўка. Ета сена цімафейкавае ў нас у бункер завозяць (Піркі, Браг.).
ЦІМАШЫЦЦА незак. мроіцца. У галаве ў чалавека бывае цімашыцца (Усох. Буда, Добр.).
ЦІНА ж., бат. націна. На сонцы з гароху ціна пачынае жаўцець (Даманавічы, Калінк.).
ЦІПЕЦ м., бат. сівец. Загнаў кароў на ціпец, хацеў, каб наеліся (Макарычы, Петр.).
ЦІРКА ж. цёрка. Цірка была новая (Дзянісавічы, Калінк.).
ЦІРЛЮК м., заал. цецярук. Цірлюкі — птушкі ладныя (Палессе, Чач.).
ЦІТАЎКА ж., заал. арэхаўка. Цітаўка — такая сівенькая птушачка з дліным прыгожым хвастом (Юравічы, Калінк.).
ЦІФУС м., мед. тыф. Бацько помёр із ціфусу (Бялёў, Жытк.).
ЦМАГУЛЬ выкл. да цмыгаць. Я баціначкі паставіла і сама бокам цмагуль з двара (Быч, Карм.).
ЦМЫГАЦЬ незак. скакаць. Ну, цмыгай, а то ў канаву ўкіну (Задуб'е, Раг.); Ванька, цмыгай цераз ручай (Майскае, Жлоб.).
ЦМЫК м. чалавек (худы). Цмык ты, ні ясі нічога (Зарэчча, Жлоб.).
ЦМЯН м., бат. кмен. Цмян сухі такі, цветочкі ў его кучкамі цветуць (Ручаёўка, Лоеўск.); А во ета траўка, як цмян, пахне (Піркі, Браг.). Параўн. цьмен (цьмень, цьмінь).
80 👁