ЦОДНІК м., кул. аладка. Дзеўкі, хадземце снедаць цоднікі — вельмі смачныя (Грушаўка, Нар.).
ЦОК м., кул. тлушч (растоплены). Дзеці выцапалі скавараду цоку (Антонаў, Ельск.).
ЦОКНУЦЬ зак. схапіць. А ён мяне як цокне за руку (Піркі, Браг.).
ЦУГАЛКА ж., анат. перадплечча. Месіш цеста — рукі ў муке, цугалкі так і абсыпаны, нібы снегам (Холмеч, Рэч.). Параўн. цулка.
ЦУГЛІНА ж. спражка (на ашыйніку). Купіў ашыйнік, да не бачу, што цугліна слабая (Кароткавічы, Жлоб.).
ЦУДЛІЦЬ незак., зневаж. піць (прагна). У хляве пастануць цяляты і з карыта пойла цудляць (Усох. Буда, Добр.).
ЦУКОР'Е н., зборн., бат. цыкорыя. То калісьці ж і я цукор'е варыла (Юравічы, Калінк.).
ЦУЛАГА ж., спец. разец (рубанка). Ось гета пласцінка — цулага называецца — падсоўваецца і высоўваецца (Юравічы, Калінк.).
ЦУЛКА ж., анат., тое, што цугалка. Ужо другі год ад етай вот цулкі спакою нема, пухне і пухне (Усохская Буда, Добр.).
ЦУПКІ (ЦУБКІ) прым. жорсткі, цвёрды. Вяроўка цубкая, як з дроту ўсядно (Кабанаўка, Жлоб.; Жгунь, Добр.); Боты бацькавыя сталі цубкія, мо каб іх чым памазаў (Антонаў, Ельск). моцны. Ён такі цупкі хлопец (Усох. Буда, Добр.).
ЦУРБАК м. палена. Наш дзед прынёс у хату абярэмак сосновых цурбакоў (Амелькаўшчына, Хойн.).
ЦУРБАЛКА ж. гузік. Прышыла цурбалку ў сарочку (Хвойнае, Хойн.).
ЦУРКА ж., бат. сцябло (сланечніка). Як павыганяе тыя цуркі, дык роўныя са мной (Хізы, Ветк.).
ЦУРКОМ прысл. ручаём. Бач, Палажко, як цурком пот бяжыць з мяне (Перароў, Жытк.).
ЦУРЫ толькі мн. цура. Раней, бывала, здзелаіш етых цураў, пад'ясі ды і на вечарынку (Хізы, Ветк.); Штосьці мне цуроў захацелася (Барталамееўка, Ветк.; Калінічы, Нар.). Параўн. цюра.
ЦЫБАРА ж. вядро (калодзежнае). Цыбара ў нашым калодзізе дзеравяная (Усох. Буда, Добр.). Параўн. цыбарка.
ЦЫБАРКА ж., памянш. да цыбара. Вядро ў нас за
83 👁