Старонка 12
◀ / 54 ▶
вуць цыбаркай, ім ваду чэрпаюць з калодзежа (Усох. Буда, Добр.). ЦЫБАЧКА ж. чарачка (50—75 г). Гарэлку цыбачкай мералі (Дуброўка, Добр.). ЦЫБУЛЬНІК м., зборн. шалупінне (цыбулі). Перад пасхай собіраюць цыбульнік і яічкі красяць (Бялёў, Жытк.). ЦЫБУЛЬНІК м. вецер (пераменны). Ты знаеш, які етый цыбульнік надакучнэй (Быч, Карм.). ЦЫВЕНЯ н. кураня. Кура цівенята вувела, дак кот половіну пэрэловіў (Стадолічы, Лельч.). Параўн. цвеня. ЦЫГАНАЧКА ж., бат., памянш. да цыганка. Цыганачкі — такія маленькія красненькія яблачкі, да позняй восені сядзяць на яблані (М. Аўцюкі, Калінк.). ЦЫГАНАЧКА ж., бат. маргарытка. Цыганачкі бываюць беленькія, красненькія, цвітуць хорашэ (Дубраўка, Добр.). ЦЫГАНКА ж. шаршатка. Цыганка — ета самая большая іголка (Дубраўка, Добр.); Дзесь згубіла цыганку (Халочча, Чач.). ЦЫГАНКА ж., бат. гатунак (яблыкаў). Цыганкі — яблыкі красныя, бліскучыя, вельмі харошыя (Грушаўка, Нар.). ЦЫГАННІК м., бат. мар'яннік. Заткнула ў сцяну пучок цыганніка, хай сохне (Неглюбка, Ветк.). ЦЫГАНКІ толькі мн., кул. страва (з тушанай бульбы і льнянога семя). Вумай з печы гаршок, я наварыла сёння цыганак (Радкоў, Акц.). ЦЫГАНСКІ прым., перан. цёплы (сонечны дождж). Добры цыганскі дожджык прайшоў (Дарашэвічы, Петр.). ЦЫГАЦЬ незак., экспр. скакаць, быць гарэзай, непаседай. Васілько не цыгай, поседзі спокойно трохі (Верасніца, Жытк.). ЦЫГЛЯ ж., перан. жанчына (худая). Ты такая зрабілася цыгля (Перароў, Жытк.). Параўн. цыля. ЦЫКЛА ж., спец. цыкля. Цыкла жалезная, заточаная завусеніцамі (Ламавічы, Акц.). ЦЫКНУЦЦА зак. хіснуцца, хістануцца. Цішына, і галінка не цыкнецца (Турок, Петр.). ЦЫЛЯ ж., тое, што цыгля. На ету цылю ніхто і не глядзіць (Каменка, Маз.). ЦЫПЛЯ н., тое, што цвеня. Гэткое неўдалое цыпля папалася. А тое цыпля ўлезла ў траву, дый піскае (Бялёў, Жытк.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 54 ▶