лён расстаўлялі, каб сушыўся (Малыя Аўцюкі, Калінк.; Гармавічы, Жлоб.). Параўн. цапнік.
ЦАПЛЕЙКА ж. чапяла. Плахая цаплейка, не бярэ добра скавараду (Замосце, Калінк.).
ЦАПНІК м., тое, што цапкі. У гумне абмалочаныя снапы ставім на цапнік (Усох. Буда, Добр.).
ЦАПОК м. клін (у ткацкім станку для ўмацавання навоя). Цапок было згубіўся, чуць я найшла яго (Халочча, Чач.); У навоі кружок, у кружку дзірачкі, цапок утыкаецца ў дзірачку, і навой не разматваецца. На вяровачках да цапка вешаюцца ніты (Хізы, Ветк.); 2. палка, кіёк. А ў мяне цапок у руках буў (Быч, Карм.); Садзіцеся, цапок свой тут во пастаўця (Дубраўка, Добр.; Саўгасная, Б.-Каш.); Насцёбала яго добра цапком (Палессе, Чач. + Барталамееўка, Ветк.; Салтанаўка, Б.-Каш.).
ЦАРЫК м. вільчак. Ён залез на самы царык ды чуць не зваліўся (Янова, Ветк.).
ЦАРЫНА ж., с.-г. папар. Вочынь багата аставілі царыны за дзярэўняй (Чарнейкі, Рэч.).
ЦАРЫНЯ ж. вароты. Адкрылі царыню, і калёса ўехалі ў двор (Капань, Рэч.).
ЦАХЛІЦЬ незак. 1. брахаць. Калі сабака цахліць — значыць добрая (Аравічы, Хойн.); На лісу да на зайца сабака цахліць (Ручаёўка, Лоеўск.); 2. перан. абгаворваць. Схадзі й ты памажы. Хоць людзі цахліць не будуць (Старая Рудня, Жлоб.).
ЦАХОЎКА ж. паўлітра. Ціпер паўлітра, а тады цахоўка была (Барталамееўка, Ветк.); Прынесла цахоўку малака (Заходы, Рэч.; Марозавічы, Б.-Каш.).
ЦВЕНЬКАЦЬ незак., зневаж. гаварыць (абы-што). Яна табе як пачнець цвенькаць, дак ты толькі слухай яе (Антонаў, Лоеўск.).
ЦВЕНЯ н. кураня. Кура вывела цвенят (Махнавічы, Маз.). Параўн. цыпля.
ЦВЕРАЗІЛАЎКА ж. выцвярэзнік. Добрая цверазілаўка, хто п'яны, хутка працвярэзіцца (Зарэчча, Жлоб.).
ЦВЕТНІЧОК м. вазон. Цветнічкоў няма, а так бы рассадзіла шчэ цвятоў (Кароткавічы, Жлоб.).
ЦВІГНУЦЬ зак. скокнуць. Як малыя былі, як цвігнем, дык ледзь падымемся (Піркі, Браг.).
ЦВІНТАРЭЙКА ж., бат. цвінтарэй. Цвінтарэйкі растуць у агародах, палісадніках (Неглюбка, Ветк.). Параўн. цэнтаўра.
76 👁