ку і схадзі па ваду (Дубраўка, Добр.); Цыбёрка ў нас страшно цячэ, другую павесіць трэба (Буйнавічы, Маз.); На калодзезі цыбёрка адарвалася (Зацішына, Б. Каш.). ЦАБУЛЬНІК (ЦЫБУЛЬНІК) м., зб., бат. пер'е (цыбулі). Цабульнік дык вот такі вырас (Ніўкі, Добр.); На што ты цыбульнік абіраеш? (Харомцы, Акц.). ЦАВІНА (ЦЫВІНА) ж., зб., бат. 1. цяўнік. Пазбірай цавіну ў стагі (Новая Гута, Гом.); 2. сцёблы. Цывіна такая бальшая ў гэтых кветак (Бялёў, Жытк.). ЦАДЗІЛАК (ЦАДЗІЛОК) м. цадзілка. Цадзілак вісіць на гвоздзіку ў сенцах (Запясочнае, Лельч.); Помуй цадзілок, бо трэба будзе заўтра цадзіць малако (Ляскавічы, Петр.); Я молоко праз цадзілок цаджу (Бялёў, Жытк.). ЦАЛЬНЫ прым. цэлы. Калгаснікі цальны дзень палолі буракі (Новая Гута, Гом.); У вайну мы цальную зіму жылі ў зямлянках (Шырокі, Б.-Каш.). ЦАЛЯЦЬ незак. імкнуцца, старацца. А як папросіць хто, цаляем крошку даць, хоць с хунцік (Палессе, Чач.); Хазяін яе, о хазяін: усё цаляе ў двор што-нібудзь прыцягнуць (Стаўбун, Ветк.). ЦАМЯНТОВЫ прым. цэментавы. Як ні кажы, то цамянтовы калодзезь луччай, як дзераўляны (Рудня Барыцкая, Лоеўск.). ЦАМРА (ЦЭМРА) ж. зруб (калодзежны). Цамра даўно ўжо падгніла (Усох. Буда, Добр.); Калодзеж абрубілі цэмрай (Холмеч, Рэч.). ЦАПКА ж., с.-г. матыка. Цапка да таго вострая, што сама цапкуе (Кабанаўка, Жлоб.); Суседка, пазыч еваёй цапкі, пайду бульбу палоць (Баравікі, Светл.); Нада дастаць цапку да пачынаць падбіваць бульбу (Барталамееўка, Ветк.; Паганцы, Светл.+Антонаўка, Добр; Забалацце, Раг.). ЦАПКА ж. вочка (у кроснах). Не так у ніт ніточку ўвядзеш, на одну цапку возьмеш дзве ніткі (Дарашэвічы, Петр.). ЦАПКАВАЦЬ незак., с.-г. акучваць. Пайшла цапкаваць бульбу і цапку зламала (Забалацце, Раг.). ЦАПКІ толькі мн. жэрдкі (у ёўні для сушкі збожжа). Цапкі ў еўні паламаліся, пастроіць няма каму (Марозавічы, Б.-Каш.+Бывалькі, Лоеўск.; Дземяхі, Рэч.; Дзям'янкі, Добр.; Кароткавічы, Жлоб.); Падгнілі цапкі, трэба класці новыя (Бабовічы, Гом.); На цапкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁