Старонка 6
◀ / 54 ▶
даменты кладуцца пат хаты (Крынкі, Рэч.); Узвялі новы хундамінт (Асінаўка, Чач.+Р. Шлягіна, Ветк.). ХУНДЗЯ (ХУНЬДЗЯ) ж., тое, што хіндзя (хіньдзя). Ад хуньдзі аж трасло (Піркі, Браг.+Дарашэвічы, Петр.). Параўн. хінца (хіньця), хондзя. ХУНТОЎКА ж., бат. груша. Сёлета ў нас хунтоўкі добра ўрадзілі (Насовічы, Добр.+Стадолічы, Лельч.). ХУНТОЎКА ж. селядзец. Добрай у банках хунтоўкі купілі (Неглюбка, Ветк.). ХУРАВАЦЬ незак. кіраваць (канём). Нядобра хураваў, у корч уехалі (Рубча, Петр.). ХУТНЕЙ (ХУТНЭЙ) прысл. хутчэй. Хутнэй жа ідзі суды (Рудня Антонаўская, Калінк.). ХУХАЧ м., заал. глушэц. Хухач крычыць: «Ху-ху, ху-ху»,— значыць холадна будзе (Юравічы, Калінк.). ХУХОД м., тое, што худадут. Хуход крычыць: «Ду-ду-ду» (Н. Дуброва, Акц.); Хуход нясецца па два яечкі (Лядцы, Светл.). ХУХАТАЦЬ незак. кугакаць (пра саву). Сава ўсю ноч хухуча, не заснеш (Навінкі, Калінк.). ХЫМАЗА ж., зборн. хмызняк. У лесі бывае такая хымаза, што пройці нельга (Бялёў, Жытк.). СКАРАЧЭННІ І ЎМОЎНЫЯ АБАЗНАЭННІ 1. Назвы раёнаў Гомельшчыны Акц.— Акцябрскі; Б.-Каш.— Буда-кашалёўскі; Браг.— Брагінскі; Ветк.— Веткаўскі; Гом.— Гомельскі; Добр.— Добрушскі; Ельск.— Ельскі; Жлоб.— Жлобінскі; Жытк.— Жыткавіцкі; Калінк.— Калінкавіцкі; Карм.— Кармянскі; Лельч.— Лельчыцкі; Лоеўск.— Лоеўскі; Маз.— Мазырскі; Нар.— Нараўлянскі; Петр.— Петрыкаўскі; Раг.— Рагачоўскі; Рэч.— Рэчыцкі; Светл.— Светлагорскі; Хойн.— Хойніцкі; Чач.— Чачэрскі. 2. Граматычныя і стылістычныя паметы Абрад.— абрадавае, абразл.— абразлівае, аг.— агульны род, анат.— анатамічнае, арх.— архітэктурнае, астр.— астранамічнае, бат.— батанічнае, вет.— ветэрынарнае, выкл.— выклічнік, груб.— грубае, дзеепрым.— дзеепрыметнік, ж.— жаночы род, заал.— заалагічнае, зак.— закончанае трыванне, зневаж.— зневажальнае, іран.— іранічнае, крав.— кравецкае, кул.— кулінарнае, м.— мужчынскі род, памянш.— паменшальнае, перан.— пераноснае. Ц ЦАБАРКА (цыбарка, цыберка) ж. цэбар. Поўную цабарку выпіў цялок пойла (Хальч, Ветк.); Вазьмі цыбар-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 54 ▶