Старонка 5
◀ / 54 ▶
ХРЫШЧАТЫ прым. вышыты (крыжам). Гэта хрышчаты рушнік, а той вышыты насцілам (Усох. Буда, Добр.). ХРЭБ м., анат., тое, што хрыбётнік. У кабана мясо смашнэ з хрэба (Стадолічы, Лельч.). ХРЭШЧАНЫ прым. крыжавы. Хрэшчаным швом мы кухайкі сшывалі (Ліпляны, Лельч.). ХРЭШЧЫК м., тое, што хлябок. З гэтага цеста яшчэ хрэшчык будзе (Кароткавічы, Жлоб.). ХРЭШЧЫКАМ прысл. крыжыкам. Раней мы дык толькі хрэшчыкам і вышывалі (Кароткавічы, Рэч.). ХТОЛЬ займ. хтосьці. Мо хтоль будзе іці ў сяло, то ўкіне пісьмо ў яшчык (Галубіца, Петр.). ХУДАДУТ м., заал. удод. Задудукаў худадут ужэ (Асарэвічы, Браг.). Параўн. хуход. ХУДАЦЬ незак. худзець. Ой, Міша, ты апяць худаць пачаў (Усох. Буда, Добр.). ХУДЗЁННЫ прым., параўн. ст. да худы. Прыехаў адтуль худзённы, адны маслы прывёз (Усох. Буда, Добр.). Параўн. худлявенькі. ХУДЗЕНЬКА прысл., памянш. да худа. Як цябе, мамка, худзенька жыць на чужбіне, так і мне (Піркі, Браг.). ХУДЛЯВЕНЬКІ прым. пар. ст. да худлявы; тое, што худзённы. У нас толькі адзін Васіль худлявенькі, а то ўсе поўныя (Палессе, Чач.). ХУДОБА 1. зборн. жывёла. Ідзе с пашы худоба (Юравічы, Калінк.); Худобы ў нас многа (Астрагляды, Браг.); Трэ іці худобу падаглядаць (Асарэвічы, Браг.+Аравічы, Хойн.; Астрагляды, Браг.; Белы Пераезд, Петр.; Дзяміды, Ельск.; Запясочча, Маз.; Кажушкі, Хойн.; Камаровічы, Петр.; Каравацічы, Рэч.; Кароткавічы, Жлоб.; Лядцы, Светл.; Маканавічы, Рэч.; Навінкі, Калінк.; Неглюбка, Ветк.; Нова-Мазалаў, Жлоб.; Патапаўка, Б.-Каш.; Піркі, Браг.; Славань, Светл.; Стадолічы, Лельч.; Углы, Браг.). Параўн. худобіна. 2. худы. Валя худоба: у дзярэўню замуж ёй нельга іці (Баравікі, Светл.+Гарадзея, Раг.). ХУДОБІНА ж., тое, што худоба ў 1 знач. Такая ўрэдная худобіна. Як бачыш у шкоду ўлезе (Баравікі, Светл.+Аравічы, Хойн.). ХУДОК м. дрожкі. Закладвай, сынку, худок, паедом у Жытковічы (Бялёў, Жытк.). ХУНДАМЕНТ (ХУНДАМІНТ) м., фундамент. Хун-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 54 ▶