Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1982). Частка 8

 ◀  / 54  ▶ 
ШЧЫ'КАВіЦА ж. трава (першая). Выйшлі каровы пасля зімы на шчыкавіцу (Дзвіжкі+Антонаў,. Ельск.). ШЧЫПУ'ШКА толькі мн. падушачкі (пальцаў). Якія ў цябе шчыпушкі мяккія (Бабовічы, Гом.). Параўн. шыпушка. ШЧЬГПЦІК м., толькі адз., тое, што шчапта. Солі вазьмі не шчыпцік, а ложку (Хізы, Ветк.). Параўн. шчэпці. ШЧЫРАВАЦЬ незак. працаваць (шчыра). Чаго ты так шчыруеш? (Махнавічы, Маз.); Як яна ўсё шчыруе (Піркі, Браг.), ШЧЫРАЙ м. пустазелле. Паўрывай шчырай ля хаты (Пучын, Браг.). ПіЧЫРЭ'Й м. жаўтазем. Такія мясціны ёсць, што нічога не расце, адзін шчырэй там (Дубраўка, Добр.). Параўн. шчырэц, шырэц. ШЧЫРЭ'Ц м., тое, што шчырэй. Вунь у нас на горцы зусім адзін шчырэц (Макарычы, Петр.); Цю каструлю ' нічым нэ домыеш, хіба толькі шчырцом (Грушаўка, Нар.+Насовічы, Добр.). Параўн. шырэц. ШЧЫТ м. 1. тое, што шчык у 1 знач. Шчыт усох {Вышалоў, Петр.+Глінішча, Хойн.; Піркі, Браг.; Прудок, Калінк.), Параўн. шчыкавіна, шчыток. 2. радзімец. У маленькага дзіцяці шчыт саўсім мягенькі (Глінішча, Хойн). ШЧЫТАЛА аг. учотчык. A шчытала нашчытаў, што трэба болей палоць (Амельно, Раг.К ШЧЫТОК м., тое, што шчык у 1 знач. Во які вецер, зламаў шчыток у старой ігрушы (Коўчыцы, Светл.). tlaраўн. шчыкавіна, шчыт у 1 знач. ПІЧЫ'ШЧАНЫ прым., вет. кастрыраваны. Шчышчаны кабан добра есць (Піркі, Браг.). ШЧЭ'ЛЕПАК м., іран. вісок. Ударыўся шчэленкам (Чалюшчавічы, Петр). ШЧЭ'ЛЬНІК м. соты. Пчолы з воску будуюць шчэльнік.(Бялёў, Жытк.). ШЧЭЛЯ'ПІНЫ толькі мн. сківіцы. Еў, аж за шчэляпінамі трэск шоў (Холмеч, Рэч). ШЧЭ'НЯ ж.,_ тое, што шчаль. Ды не, шчэня каля хлеву стаіць (Грушаўка, Hap.). Параўн. шчанік, шчанка, шчань. ШЧЭ'ПЦІ толькі мн., тое, што шчапта. Вазьмі шчэпці солі (Неглюбка, Ветк. + Палянкі, Добр.). П-араўн. шчыпцік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пічырэй, пічышчаны, шчыкавіца, шчыпушка, шчыпўшкі, шчырўе, шчырўеш, шчытбк, шчэлепак, шчэляпіны, шыпўшка
4 👁
 ◀  / 54  ▶