ШЧАПТА толькі адз., ж. дробка, крышка, нязначная колькасць, чуць-чуць. Дай адну шчапту солі (Піркі, Браг.). Параўн. шчыпцік, шчэпці. ШЧАРБЁЛЬ м. неадабр. чалавек (шчарбаты). Шчарбель еты ўсе зубы пагубіў, няма чым есці (Каменка, Маз.); Здаецца, шчарбёль, a арэхі толькі падавай (Гарадзец, Раг.). ШЧУП м. труп. Нашлі ў лесе яе шчуп (Баравікі, Светл.). ШЧУ'ПАРКА ж. шчупак (невялікі). Налавіў шчупарак (Неглюбка, Ветк.). . ШЧУ'РА м. пацук. I адкуль гэтыя шчуры бяруцца ў каморы (Грушаўка, Hap.). ШЧУРАНЯ' н. дзіцяня пацука. Шчуранята ў нарэ выводзяцца (Засінцы, Ельск.). ШЧУРЬГНЬІ прым. пацучыны. Шчурыныя норы пад пянькамі, пад дзеравамі (Засінцы, Ельск). ШЧУРЫ'ХА м. самка пацука. Шчурыхі такія самыя як шчуры (Засінцы, Ельск.). ШЧУ'ХА ж. блюзна. Парвалася нітка ў аенове, i шчуха палучылася (Ма'розавічы, Б.-Каш. + В. Стралкі, Раг.; Хізы, Ветк.). ІПЧУ'ЦЦА зак. здаволіцца. Ужэ столькі сена накасіў, можа шчуецца (Палессе, Чач.). Ш ЧЫТА ж. шчыгол. Якая прыгожая шчыга (Неглюбка Ветк) ШЧЬІГОЛЬНА (ШЧЫГОЛЬНО) прысл. акуратна, з густам. От ужэ шчыгольно прыбралася да й пошла на скокі ў клуб (Стадолічы, Лельч.). ШЧЬІГУ'ЛЬНЕНЬКА прысл. мала, абмежавана. Hacця як дзяжурыць, дак шчыгульненька порцыю дасць (Слабажанка, Хойн.). ШЧЫГУ'ЛЬНЫ прым., тое, што шталтны. A дзеўка мне падабаецца, шчыгульная такая i прыгожая (Ветка). ШЧЫК м. 1. вярхушка (дрэва, коласа). Глядзі, не абламай шчык (Славань, Светл.); Гледзі, а белка залезла на самый шчык (Макарычы+ Дарашэвічы, Петр.); Бяры за шчыкі, калоссе сухое (Чарнейкі, Рэч.). Параўн. шчыкавіна, шчыт у 1 знач., шчыток. 2. макушка (галавы). От у дзеда муго на шчыку дзве лысінкі було (Чалюшчавічы, Петр.). ШЧЬГКАВІНА ж., тое, што шчык у 1 знач. Шчыкавіна высока i хароша (Бялёў, Жытк.). Параўн. шчыт у 1 знач., шчыток
Дадатковыя словы
марозавічы, шчаптў, шчупарка, шчурыха, шчыгбльно, шчыгульны, шчыгўльная, шчыгўльненька, шчытбк, шчьігульненька, шчўецца, шчўпа, шчўры, шчўха, іпчуцца
6 👁