ШЛЯТА I ж. біклага. Шлягі поўныя паналіваюць крынічнай вадой, як на луг ідуць (Бялёў, Жытк.). ШЛЯТА II ж. лента (на спадніцы). Уся спадніца шлягамі ўнізе аздоблена (Лучыцы, Петр.). ШЛЯ'МБЕР м., цясл. долата. Цяпер добрых шлямбераў німа (Піркі, Браг.). ШЛЯПАНА (ШЛЯБАНА) ж. канапа. На шляпану была паслана мне пасцель (Гардуны, Добр.); Шлябанай мяккай хвалілася (Гарадзец, Раг.). ШМАГАННЕ зборн., н. адзенне (дробнае). Ой, пайду на рэчку трохі шмаганне сваё пэрэмую (Хлупін, Жытк.). ШМАЛЬЦ м. шмалец. У шмальца ёсць i лячэбныя свойства (Уваравічы, B.-Kauj.); Поўну банку шмальца маю (Калінічы + Вуглы, Нар.; Заходы, Лельч.). Параўн. шмёлец у 1 знач. ШМАРКАЦЬ незак. гаварыць. Хопіць, ты ўжо шмаркаў, аж надаела (Камаровічы, Петр.). ШМАТ м. скрутак (п алата). У мене шчэ тры шматы ні рэзаныя у скрыні (Каравацічы, Рэч.). ШМАТАЧКА (ШМАТОЧКА) ж., памянш. да шматка. Бярэце казанок шматочкаю, бо вон вэльмі гарачы (Грушаўка, Нар.). ШМАТКА ж. ануча. Дзе наша шматка, мо, падлогу памыю (Антонаў, Ельск.); Бяры шматку i памажы мост -мыць (Хвойнае, Хойн. + Грушаўка, Нар.). ШМАТОК м., тое, што швардэлак. Вазьмі сабе ў школу шматок сала (Заспа, Рэч.). Параўн. шмандэлак, штыкаль. ШМАЦЯ'НКА (ШМОЦЯ'НКА) ж. посцілка (даматканая са старызны). Шмоц'янкі шчэ летась ткалі (Грабава, Жытк.). ШМЁЛЕЦ ж. 1. тое, што шмальц. Харошы твой шмёлец (Грушаўка, Добр.). 2. таплёнае сала. Коржыкі пячэш дык шмёльцу на скавараду пакладзі (Р. Бурыцкае, Лоеўск.); Сала многа наставіла тушыць, а шмёльцу атрымалася мала (Паселічы, Хойн.). ШМОЦЦЕ зборн., н., зневаж. адзенне. Хопіць цягацца па дварэ, скідай сваё шмоцце, да лезь на печ (Агароднікі, Калінк.). ШМУ'ЛЩЬ незак. церці, муляць, націраць. Ідзе i шмуліць нага аб нагу (Белы Пераезд+Навасёлкі, Петр). ПІМУ'НДЗЕЛ м., спец. цугольнік пад 45°. Два ву
Дадатковыя словы
пімундзел, шмацянка, шмбцце, шмоцянка, шмоцянкі, шмулщь, шмўліць
12 👁