Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1982). Частка 8

 ◀  / 54  ▶ 
ШЛЁП у знач. выкл. хутка сесці. Я шлёп на камень i сяджу (Быч, Карм.). Параўн. шубаль. ШЛОКАТ м. козыт. Ой, яна шлокату баіцца (Бялёў, Жытк.); Яго так данялі шлокатам, што ўпаў нежывым (Ч. Паляна, Б.-Каш. + Кіцін, Жлоб.; Н. Гута, Гом.). ШЛОПНУЦЬ зак., экспр., тое, што шарахнуць. ЦІ цябе, хто шлопнуў чым, што ты такі (Барталамееўка Ветк.). Параўн. шлэпнуць, шпокнуць. ШЛУД м., неадабр. нягоднік. Не паўдыхаюдь гэтыя шлуды (Макарычы, Петр.). ШЛУ'НАК м. нутро. Што; не дай кабану, не хоча есці, можэ, шлунак спорчаны (Знаменка, Ельск. + Стадолічы, Лельч.). Параўн. шлункі, шлунне. ШЛУ'НКІ толькі мн., тое, што шлунак. Усе шлункі надарваў сабе, носячы каменне (B. Бор', Хойн:). Параўн. шлунне.. ШЛУ'ННЕ (ШЛУ'ННЯ) н., тое, што шлунак. Усё шлунне гарыць ад гэтае пітвы (Ломыш, Хойн.); Як не плачаш, дак закамянее ўсё шлунне (Палессе, Чач.); Пачал! разбіраць кабана, дак у его шлуння спорчана (Maканавічы, Рэч.); Ты там настаўнікам усё шлунне пераеў (Тульгавічы, Хойн. + Быч, Карм.; Задуб'е, Раг.; Заспа, Рэч.; Шохаўка, Чач.). Параўн. ділункі. Ш ЛЫТАЛЫ толькі мн., неадабр. чаравікі. Ты ўжо новыя шлыгалы купіла? (Востраў, Раг.). ШЛЬГНДАЦЬ незак., неадабр., тое, што шалацца. ў Дзе ты цэлы дзень шлындаеш? (Сяліцкая, Добр.); Ты б' толькі шлындаў па вёсцы без дзела (K. Балеуны, Раг. + Грушаўка, Добр.; Крыўка, Раг.). Параўн. швёндаць, швэндацца, шлёндаць, шлядца, шэўкацца. ШЛЬГХАЦЬ незак. слізгаць. Бацінкі вялікія, дак ногі шлыхаюць (Грушаўка, Добр.). ШЛЭ'ПАЦЬ незак, ісці (валачы ногі). Велікаватыя чобаты, але без клопату галава: шлэпаю па гразі (Шарын, Ельск.). ІІІЛЭ'ПНУЦЬ зак., экспр., тое, што шарахнуць. Ты глядзі, а то так шлэпну, дзесятаму закажаш (Быч, Карм.). Параўн. шлопнуць, шпокнуць. ШЛЭ'ПТАР м., неадабр. валацуга. У, шлэптар, дзе ты толькі шалаешся, чорт знае (Быч, Карм.). ШЛЮНЬ м.у толькі адз. парадак. У мене ў хаці кругом шлюнь (Ельск). ШЛКУТА ж. слота. Такая шлюта: ні снег, ні дождж (Быч, Карм
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ділўнкі, задубе, шлбкатам, шлбкату, шлбпнуць, шлбпнуў, шлэпаць, шлўнак, шлўнкі, шлўнне, шлўння, шпбкнуць, ііілэпнуць
14 👁
 ◀  / 54  ▶