ШКУРАТ м. рэмень. Шкураты дзілалі із аўчыннай скуры (Капань, Рэч.).
ШКУРАЦІНА ж. кусок рэменя. Ідзі шкураціны папрасі (Быч, Карм.).
ШКУРАЦЯНЫ (ШКУРОЦЯНЫ) прым. раменны. Булі раньшэй у богатых шкуроцяныя постолы, а ў бедных дык з лыка (Стадолічы, Лельч.).
ШКУРАЦЯНЫ шкурацяная мыш, лятучая мыш. Шкурацяная муш лётае (Ручаёўка, Лоеўск.).
ШКУРАЦЯНЯ н. дзіцяня (кажана). Саўсім маленькія шкурацяняты, шчэ, мо, і не летаюць (Ручаёўка, Лоеўск.).
ШКУРАЦЬ незак. лупцаваць. Шкураў мяне і бацька здорава, а я ўсіраўно ня пашоў боляй у школу (Быч, Карм.).
ШКУРНІ толькі мн., тое, што шкрабакі. У хлеў у мене е шкурні (Слабажанка, Хойн.). Параўн. шкробы, шкрэгні.
ШЛАГА ж. абшлаг. Замусоліў шлагі так, што і ў жлукце не адмыеш (Вышамір, Рэч.).
ШЛАКАТАЦЬ незак. казытаць. Дзеці ўчора крычалі, шлакаталі адзін другога (Глінішча, Хойн.).
ШЛАПАК м. гатунак (яблык). Во, паспее шлапак, дык крышні сушыць будзім (Шохаўка, Чач.+Р. Бурыцкая, Лоеўск.).
ШЛАПАТЫ прым. няўдалы. Цыган быў шлапаты (Бялёў, Жытк.).
ШЛЕЙКА ж. кашуля (сподняя). Бегае па хаце ў адной шлейцы (Жгунь, Добр.).
ШЛЕНДАЦЬ незак., неадабр., тое, што шалацца. Чаго ты шлендаеш? (Грушаўка, Добр.). Параўн. шастаць, швендаць, швэндацца, шлындаць, шляцца, шэўкацца.
ШЛЁГ у знач. выкл. рэзкі ўдар. Шлёг дубцом каня, а ён брыкнуў (Задуб'е, Раг.).
ШЛЁГАЦЬ (ШЛЕГАЦЬ) незак. сцябаць, хвастаць. Перастаў бы ты ўжо шлёгаць гэтых коней (Тульгавічы, Хойн.); Сколькі ні шлёгай яго пугай, бегчы не будзе (Заспа, Хойн.); Шлёгаў каня, а ён стаіць як ўкопаны (Дарашэвічы, Петр.+Глінішча, Хойн.; Грушаўка, Добр.; Хізы, Ветк.).
ШЛЁГНУЦЬ зак., аднараз. сцебануць. Шлёгні яго добра (Глінішча, Хойн.).
ШЛЁН м. пух (воўны). За шлён даражэй плоцяць (Хізы, Ветк.).
79 👁