ШЛЁП у знач. выкл. хутка сесці. Я шлёп на камень і сяджу (Быч, Карм.). Параўн. шубаль.
ШЛОКАТ м. козыт. Ой, яна шлокату баіцца (Бялёў, Жытк.); Яго так данялі шлокатам, што ўпаў нежывым (Ч. Паляна, Б.-Каш.+Кіцін, Жлоб.; Н. Гута, Гом.).
ШЛОПНУЦЬ зак., экспр., тое, што шарахнуць. Ці цябе, хто шлопнуў чым, што ты такі (Барталамееўка Ветк.). Параўн. шлэпнуць, шпокнуць.
ШЛУД м., неадабр. нягоднік. Не паўдыхаюць гэтыя шлуды (Макарычы, Петр.).
ШЛУНАК м. нутро. Што не дай кабану, не хоча есці, можэ, шлунак спорчаны (Знаменка, Ельск.+Стадолічы, Лельч.). Параўн. шлункі, шлунне.
ШЛУНКІ толькі мн., тое, што шлунак. Усе шлункі надарваў сабе, носячы каменне (В. Бор, Хойн.). Параўн. шлунне.
ШЛУННЕ (ШЛУННЯ) н., тое, што шлунак. Усё шлунне гарыць ад гэтае пітвы (Ломыш, Хойн.); Як не плачаш, дак закамянее ўсё шлунне (Палессе, Чач.); Пачалі разбіраць кабана, дак у его шлуння спорчана (Маканавічы, Рэч.); Ты там настаўнікам усё шлунне пераеў (Тульгавічы, Хойн.+Быч, Карм.; Задуб'е, Раг.; Заспа, Рэч.; Шохаўка, Чач.). Параўн. шлункі.
ШЛЫГАЛЫ толькі мн., неадабр. чаравікі. Ты ўжо новыя шлыгалы купіла? (Востраў, Раг.).
ШЛЫНДАЦЬ незак., неадабр., тое, што шалацца. Дзе ты цэлы дзень шлындаеш? (Сяліцкая, Добр.); Ты б толькі шлындаў па вёсцы без дзела (К. Балсуны, Раг.+Грушаўка, Добр.; Крыўка, Раг.). Параўн. швендаць, швэндацца, шлендаць, шляцца, шэўкацца.
ШЛЫХАЦЬ незак. слізгаць. Бацінкі вялікія, дак ногі шлыхаюць (Грушаўка, Добр.).
ШЛЭПАЦЬ незак. ісці (валачы ногі). Велікаватыя чобаты, але без клопату галава: шлэпаю па гразі (Шарын, Ельск.).
ШЛЭПНУЦЬ зак., экспр., тое, што шарахнуць. Ты глядзі, а то так шлэпну, дзесятаму закажаш (Быч, Карм.). Параўн. шлопнуць, шпокнуць.
ШЛЭПТАР м., неадабр. валацуга. У, шлэптар, дзе ты толькі шалаешся, чорт знае (Быч, Карм.).
ШЛЮНЬ м., толькі адз. парадак. У мене ў хаці кругом шлюнь (Ельск).
ШЛЮТА ж. слота. Такая шлюта: ні снег, ні дождж (Быч, Карм.).
81 👁