ШКРАБАЛКА ж. прыстасаванне для разграбання гною. Нясі шкрабалку, трэба тут разграбці гной (Бялёў, Жытк.).
ШКРАБАЦЬ незак. 1. драпаць. Што там у вуглу шкрабае? (Багуцічы, Ельск.). 2. шаркаць. Ён ледзь шкрабаў па хаце (Н. Кузнечнае, Лоеўск.). Параўн. шкробаць.
ШКРАБЦІ незак., тое, што шклабці. Пара мо табе, мая дачка, шкрабці бульбу (Навінкі, Калінк.); Ты ж шкрабі бульбу, а не рэж, яна ж маладая (С. Рудня, Жлоб.+Амелькаўшчына, Хойн.; Галоўчыцы, Нар.; Гармавічы, Жлоб.; Заспа, Дземяхі, Рэч.; Калінін, Хойн.; Маркавічы, Гом.; Уць, Добр.).
ШКРАБОК м. кельма. Лішнее гліны ніколі не астаецца. Шкрабком раўняюць сценку зверху (Людзяневічы, Жытк.).
ШКРОБА аг., неадабр. гуляка. Вот цягаецца шкроба гэтая (Навасёлкі, Петр.).
ШКРОБАЦЬ незак., тое, што шкрабаць у 2 знач. Перастань ты ўжо шкробаць сваімі шкрабакамі (Хальч, Гом.).
ШКРОБЫ толькі мн., тое, што шкрабакі. Дзе ты свае шкробы дзеў? (Камаровічы, Петр.). Параўн. шкрэгні, шкурні.
ШКРЫГІТАЦЬ незак. квакаць. А ў вадзе, як цёпла, то жабы і пачынаюць шкрыгітаць (Чалюшчавічы, Петр.).
ШКРЫЛЁК м. скрылік (сала). Парэж сала на шкрылькі (В. Нямкі, Ветк.).
ШКРЭБЕЛЬ м., тое, што шклобка. Падай мне, хлопча, шкрэбель (Аравічы, Хойн.).
ШКРЭБЛА аг., перан., неадабр. чалавек (непаваротлівы, павольны, марудны). Шкрэбля такі яе Іван, што больш ужэ не можна, чуць ногі цягне (Ведрыч, Рэч.).
ШКРЭГНІ толькі мн., тое, што шкрабакі. Ён добрай абуўкі не бачыў, хадзіў у шкрэгнях ўсё жыццё (Шырокі, Б.-Каш.). Параўн. шкробы, шкурні.
ШКУМАТ м. шматок. Дзе які і шкумат мацерыі пападзе, дак яна занясе на гарэлку (Быч, Карм.).
ШКУМЯЦЬ м. ліштва (тканіны). Шкумяць падшый, а то надта каротка (Палессе, Чач.).
ШКУРАПЕЙКА ж. дзяўчына (непаседа, свавольніца). Во шкурапейка проклятая, а не дзеўка (Палессе, Чач.).
80 👁