лінк.). Параўн. шалупейка, шалупка, шалуха ў 4 знач., шалушка, шкарлупа.
ШКАХАЎКА ж., тое, што шахоўка. Закрый, унучак, шкахаўку (Барталамееўка, Ветк.).
ШКВОРАНЬ м., тое, што шворань. Шкворань утыркаюць у перадок (Ручаёўка, Лоеўск.+Багуцічы, Ельск.; Баравікі, Светл.; Гарадзец, Раг.; Івакі, Добр.). Параўн. шворня.
ШКІБІНДАЦЬ незак. кульгаць. Што ты шкібіндаеш? (Грушаўка, Нар.). Параўн. шкіндыбаць.
ШКВЯРЭЦЬ незак. пішчаць, хныкаць. Хопіць табе шквярэць (В. Грыва, Б.-Каш.).
ШКІНДЫБАЦЬ незак., тое, што шкібіндаць. Та корова стара, ногі больныя, дык толькі шкіндыбае, а не ходзіць (Грушаўка, Нар.).
ШКЛОБІЦЬ незак., цясляр. акорваць. Гэтакія роўныя калочкі і ты можаш шклобіць, ано не лянуйся (Людзяневічы, Жытк.).
ШКЛОБКА (ШКЛУБКА) ж., цясл. скобля. Шклобка ўжэ вутупілася, а колкоў шчэ багато трэбо (Людзяневічы, Жытк.); Шклубкой тэжэло стругат колоды (Грушаўка, Нар.). Параўн. шкрэбель.
ШКЛУНКА ж. клунак. Ты забрала свае шклункі? (Зарэчча, Жлоб.).
ШКЛЮД м., цясл. склюд. Сення цяжко знайсці добры шклюд (Бялёў, Жытк.); Шклюдом цешуць брусы (Грышы, Ельск.+Баравікі, Светл.; Быч, Карм.; Вуглы, Нар.; Людзяневічы, Жытк.; Хізы, Ветк.; Чалюшчавічы, Петр.; Юравічы, Калінк.).
ШКЛЯНКІ толькі мн. шкло (бітае). Пабіла банку, не хадзі, а то шклянкаў тут шмат (Хізы, Ветк.+Холмеч, Рэч.).
ШКЛЯНЦЫ толькі мн. страва (з бульбы). Навараць шклянцаў кожны вечар і ядзяць (Людзяневічы, Жытк.).
ШКЛЯПКА ж. шкельца. Шкляпка ў нагу залезла (Асінаўка, Чач.).
ШКО-ШКО-ШКО пазыўн. свіней (Стадолічы, Лельч.).
ШКОБЛЯ ж., перан. жанчына (худая). Ото така шкобля, нічога нэ ест (Грушаўка, Нар.).
ШКРАБАКІ толькі мн. абутак (стары). Чаго ты ходзіш у етых шкрабаках, хіба няма лепшага абутку? (Запясочнае+Буйнавічы, Крупка, Маз.). Параўн. шкробы, шкрэгні, шкурні.
77 👁