дала суседцы сваю швыдэлку (Каравацічы, Рэч.). Параўн. швідэлак, швындэлка, шыдэлак.
ШВЫНДЭЛКА (ШЫНДЭЛКА) ж., тое, што шадэлка. Швындэлка — гэта тое, чым вяжуць. Шындэлкай вяжуць красівыя кохты (Забалацце, Раг.). Параўн. швідэлак, швідэлка, шыдэлак.
ШВЫРОК м., тое, што швая. Тры швыркі насек з кумам учора днём (Марозавічы, Б.-Каш.). Параўн. шурка.
ШВЭНДАЦЦА незак., неадабр., тое, што шалацца. Чаго ты швэндаешся? (В. Нямкі, Ветк.); Як пашлеш куды-нібудзь, дык яна швэндаецца да абеда (Хамінка, Лоеўск.). Параўн. шастаць, швендаць, шлендаць, шлындаць, шляцца, шэўкацца.
ШВЭРГАЦЬ (ШВЕРГАЦЬ) незак., неадабр., тое, што шабуняць. Хопіць швергаць абы-што (Н. Мазолаў, Жлоб.); А ты перастань швэргаць, нічога не ведаючы (Шарын, Ельск.; Паганцы, Светл.); Ён абы-што швэргае, калі нап'ецца (Антонаў, Ельск.+Крыўск, Б.-Каш.; Сцяпы, Жлоб.). Параўн. шаверкаць, шадэркаць, шверкаць.
ШКАДАРЫ (ШКАНДАРЫ) толькі мн., тое, што шандалы. Сначала шкадары ложаць, потым далей работа (Халочча, Чач.); Шкандары трэба добра ўкапаць (Гардуны, Добр.+Марозавічы, Б.-Каш.; Меркулавічы, Чач.; Целяшы, Гом.). Параўн. штандары.
ШКАПЭРДЗІЦЦА незак., неадабр. ганарыцца. Ён так шкапэрдзіцца, а было б там чым (Цагельня, Раг.+Капань, Рэч.).
ШКАРЛАТ (ШКАРЛЯТ) м., мед. шкарлятына. Шкарлат напаў на дзяцей (Дарашэвічы, Петр.); Я хварэў у дзяцінстве шкарлятам (М. Аўцюкі, Калінк.). Параўн. шкарлацін.
ШКАРЛАЦІН м., мед., тое, што шкарлат. Шкарлацін у роце (Цярэшкавічы, Гом.).
ШКАРЛУП'Е зборн., н., тое, што шаройкі. Пасля прасейвання грэцкай мукі застаецца шкарлуп'е (Багуцічы, Ельск.). Параўн. шаройкі.
ШКАРЛУПІНА (ШКОРЛУПІНА) ж., адзінк., тое, што шалупаха. Ей трэба яйцэ добрэ аблупіць, бо накоўтаецца шкорлупін (Заходы, Лельч.). Параўн. шалупейка, шалупка, шалушка, шкарупка.
ШКАРУПКА ж., тое, што шалупаха. Кардоплі пачысціла, а шкарупкі не ўвабрала (Аляксандраўка, Ка-
90 👁