Старонка 29
◀ / 54 ▶
ШВАЯ ж. мера вымярэння. Прывёз толькі што шваю дроў (Багданавічы, Карм.); Швая раўняецца пяці вяршкам (Баравікі, Светл.). Параўн. швырок, шурка. ШВЕЙКА ж. швачка, краўчыха. Швейка яка добрая (Холмеч, Рэч.); Машыны рэдка ў каго былі, толькі ў швейкі (Баравікі, Светл.); Панясу швейцы спадніцу сашыць (Хвойнае, Хойн.+Неглюбка, Ветк.; Сапрыкі, Чач.). ШВЕНДАЛА (ШВЕНДАЛО) аг. чалавек (без справы). Дзе ты ходзіш, швендало? (Вуглы, Нар.). ШВЕНДАЦЬ (ШВЭНДАЦЬ) незак., неадабр., тое, што шалацца. Калі ты ўжо перастанеш швендаць (Тульгавічы, Хойн); Іван, не швендай ты з хаты ў хату (Белы Пераезд, Петр.); А ета ўсё швэндае ўслед (Шылавічы, Б.-Каш.+Вуглы, Ельск.; Заспа, Рэч.; Крыўка, Сямёнаўка, Раг.; Н. Кузнечнае, Лоеўск.; Пакалюбічы, Гом.; Хвойнае, Хойн.). Параўн. шастаць, швэндацца, шлендаць, шлындаць, шляцца, шэўкацца. ШВЕРКАЦЬ незак., неадабр., тое, што шабуняць. Начне шверкаць, не можно вытрымаць: ні аднаго слова не разбярэш (Замосце, Калінк.). Параўн. шаверкаць, шадэркаць, швэргаць. ШВІДКІ прым., тое, што шаткі. Такі швідкі ў рабоце, любо глянуць (Стадолічы, Лельч.); А яна була така швідкая, баявая, як яе маці (Аравічы, Хойн.). Параўн. шпетны. ШВІДЭЛАК м., тое, што шадэлка. Што-та я даўно швідэлка свайго не бачу (Каравацічы, Рэч.). Параўн. швыдэлка, швындэлка, шыдэлак. ШВОРКА ж. вяроўка (тонкая). Дзей тая шворка, хачу бяллё вешаць (Чыстыя Лужы, Добр.+Белы Пераезд, Петр.; Ніўкі, Добр.; Рафалаў, Браг.; Целяшы, Гом.). 2. завязка. Падай якую-небудзь шворку мех завязаць (Апанасаўка, Гом.); Завяжы мяшок шворкай (Дубраўка, Добр.+Баравікі, Светл.). 3. павадок (для сабакі). Потым знімеш шворку і пускаеш на следу (Аравічы, Хойн.+Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. шорка. ШВОРНЯ ж. шворан. Шворня заесць — рады ні даць (С. Рудня, Жлоб.). Параўн. шкворань. ШВЫГОЛКА ж., бат. пясчанка. Швыголкі многа па пясках (Халочча, Чач.). ШВЫДКА прысл. хутка. Швыдка вядро вады прынясі (Грушаўка, Добр.). Параўн. шыбка. ШВЫДЭЛКА ж., неадабр., тое, што шадэлка. Ад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 54 ▶