ШАТРАВАЦЬ незак. 1. шаткаваць (капусту). Гаспадыня шатравала капусту (Асінаўка, Чач.); Мы сённі на зіму шатравалі ўжэ (Зарэчча, Жлоб.). 2. патрашыць (рыбу). Мой Хведзя сегоні поўмешка рыбы прынёс, да от нема яё шатраваць калі (Хлупін, Жытк).
ШАТРОЎКА ж., тое, што шаткоўка ў 2 знач. Схадзі ў пограб і прынесі шатроўкі (Асінаўка, Чач.). Параўн. шатраванка.
ШАЎКАВІЦА (ШАЎКОВІЦА) ж. 1. ягада (тутаўніка). Шаўкавіца вельмі салодкая (Пагост, Жытк.); У нас шаўковіцу сабіраюць, але варэнне мала вараць (Дубраўка, Добр.+Баравікі, Светл.). 2. куст (тутаўніка). Шаўкавіца разраслася, ягад многа (Саўгасная, Б.-Каш.); Мяты, шаўковіцы трохі і ў еты букет свечку ставяць перад маладымі (Піркі, Браг.+Хізы, Ветк.).
ШАЎЛЮГА ж., бат. шалфей. Атварам шаўлюгі палошчуць горла (Багудзічы, Ельск).
ШАЎЛЯГА аг. свавольнік, нягоднік. Ах, шаўляга, я табе пабегаю (Перавессе, Ветк.).
ШАЎЛЯК м., тое, што шамляк. Не качаны, а адны шаўлякі дасталіся (Капараўка, Рэч.). Параўн. шапляк ІІ, шуляк І у 1 знач.
ШАХОЎКА ж. тумбачка. Палажы сала ў шахоўку, а то кот тут дастане (Рудакоў, Хойн.). Параўн. шкахаўка.
ШАЦІНЁТАВЫ прым. сацінавы. Шацінётавую сукенку сашыла (Лукі+Кабанаўка, Жлоб.).
ШАЧКАР м. рыбалоў. Еты шачкар ніколі без рыбы не прыходзіць (Славечна, Ельск.).
ШВАГОР м. швагер. Швагор яго дужа добры, гарэлкі і ў рот не бярэ (Багданавічы, Карм.). Параўн. шурак, шурын.
ШВАЙКА ж. 1. іголка (для пляцення лапцей). Швайкі няма, а то б на спробу пасталы сплёў (Аляксандраўка, Калінк.+Неглюбка, Ветк.). 2. перан. дзяўчына (якая верціцца каля люстэрка). Маю ж швайку не адарвеш ад люстэрка (М. Аўцюкі, Калінк.).
ШВАРДЭЛАК м. кавалак (сала, мяса). Узяў у лес добры швардэлак сала (Ліскі, Рэч.). Параўн. шмандэлак, шматок, штыкаль.
ШВАРКА ж. 1. блузка (вышываная). Памыла б мне шварку (Злодзін+Глушкавічы, Маз.). 2. безрукаўка.
У мяне тожа такая шварка, толькі мая з чартакожы (Вышамір, Рэч.); Куды мне шварку палажыць? (Ч. Буда+Насовічы, Добр.; Раманавічы, Гом
115 👁