шалёстае ў кладоўцы (Засіцы, Ельск.). Параўн. шамаць у 2 знач.
ШАЛЕЯ ж., бат. касач. Штосьці шалея мала цвіла ў гэтым годзе (Грушаўка, Нар.).
ШАЛЁК м., памянш. шалік. Нінка, надзень беленькі шалёк (Чыстыя Лужы, Добр.).
ШАЛІНОВЫ прым. шарсцяны. Купіла шаліновую хустку (Дарашэвічы, Петр.).
ШАЛІНОЎКА (ШЭЛІНОЎКА) ж. хустка (шарсцяная). Я столюзна загатоўкі завезла, а ён не даў шаліноўкі (Грабава, Жытк.); Дзе ты купіла гэтаку шаліноўку харошу? (Бярэзнікі, Жытк.); Дачка падаравала маці прыгожую шэліноўку (Філанавічы, Петр.+Харомцы, Акц.). Параўн. шалянка.
ШАЛУДЗІЎКА ж., бат. трава (мядовая). Шалудзіўка етая пад заборам расце (Піркі, Браг.).
ШАЛУПАХА ж. шалупайка. Біў, біў, ніяк усё ж гэту шалупаху не разбіў (В. Нямкі, Ветк.). Параўн. шалупейка, шалупка, шалуха ў 4 знач., шалушка, шкарлупа, шкарупка.
ШАЛУПЕЙКА ж., тое, што шалупаха. Шалупейкі выкінь курам (Асінаўка, Чач.). Параўн. шалупка, шалуха ў 4 знач., шалушка, шкарлупа, шкарупка.
ШАЛУПКА ж., тое, што шалупаха. Усып у вядро шалупку ад яйка (Ліцвінавічы, Карм.); Калі яечка добра зварыць, то шалупкі лёгка аддзяляюцца (Любань, Б.-Каш.+Халочча, Чач.; Хізы, Ветк.). Параўн. шалупейка, шалуха ў 4 знач., шалушка, шкарлупа, шкарупка.
ШАЛУШКА ж., тое, што шалупаха. Хоць бы прыбрала шалушкі цыбулі (Пабеда, Ветк.); А я шалушкі курам аддаю (Насовічы, Добр.+Бабовічы, Гом.). Параўн. шалупейка, шалупка, шкарлупа, шкарупка.
ШАЛЬКА ж. хустка (вялікая, суконная). Накінь шальку, а то прастудзісся (Барталамееўка, Ветк.). Параўн. шараўка.
ШАЛЬНІК м., бат. чыстацел. Шальнік — гэта трава такая, часцей у лузе сустракаецца (Бялёў, Жытк.); Шальнік параць і ўмываюцца, каб ліцо було чыста (Падворак, Лельч.).
ШАЛЯ ж. гіра (вясоў). Е шалі рознай вагі (М. Аўцюкі, Калінк.).
ШАЛЯГОЎКА ж. гаршчок (невялікага памеру). Шалягоўку малака стапіла. Паставіла ў печ адну шалягоўку крышанкі (Маркавічы, Гом.).
76 👁