ШАЛЯЖКА ж. аблямоўка. Я вам зраблю шаляжку з чорнай палосачкай (Вышамір, Рэч.).
ШАЛЯНКА ж., тое, што шалінбука. У Лоеве шалянкі красівенныя былі (С. Лутава, Лоеўск.).
ШАЛЯСТУХА (ШАЛЕСТУХА) ж., бат. трава (балотная). Шалестуха ў озёрных местах расце (Аравічы, Хойн.).
ШАМАЛА ж. матрац. Можа, без шамалы спаць, але ж без яе мулка (Баравікі, Светл.); Папраў на караваці шамала (Заходы, Рэч.).
ШАМАТУШКА ж. цацка (дзіцячая), бразготка. От як пачне гуляць з шаматушкай, дык вясёлы такі (Піркі, Браг.). Параўн. шарахайка.
ШАМАЦЬ незак. 1. неадабр. есці. Пайду, крыху шамаць трэба, а то ўжо пад ложачкай смокча (Саўгасная, Б.-Каш.); Шамай ды хутчэй ідзі спаць (Паташня, Хойн.+Узнаж, Рэч.). Параўн. шамкаць. 2. тое, што шалёстаць. Ціха, ніхто нідзе не шамае (Бялёў, Жытк.).
ШАМАШЫНА (ШАМЯШЫНА) ж. перхаць. Шамашына на каўнер сыпецца (Пярэдзелка, Лоеўск.); Поўная галава шамяшыны (Баравікі, Светл.). Параўн. шамёха, шамяха.
ШАМАШЫННЕ зборн., н. капуста (мяккія качаны). Качаны засталіся адно шамашынне (Залессе, Чач.).
ШАМЁХА (ШАМЯХА) ж., тое, што шамашына. Ад гэтага мыла шамёха заводзіцца (Пераров, Жытк.); З галавы трэба шамяху вывесці, а то многа (Забалацце, Раг.+Пярэдзелка, Лоеўск.). Параўн. шамяха.
ШАМКАЦЬ незак., неадабр., тое, што шамаць у 1 знач. Сядзе, шамкае, надаесць ўсім пакуль з'есць Ведрыч, Рэч.).
ШАМЛЯК м. качан капусты (мяккі). І куды гэтая капуста — адны шамлякі (Казялужжа, Хойн.). Параўн. шапляк II, шаўляк, шуляк I у 1 знач.
ШАМНУЦЬ зак., экспр. рухнуць, праваліцца. Мы з бацькам сталі пераходзіць раку на першым лёдзе і шамнулі абодва ў ваду (Заспа+Задуб'е, Раг.; Сямёнаўка, Раг.). Параўн. шухнуць, шчабоўкнуцца.
ШАМЯТАЦЦА незак., груб. уставаць. Шамятайцесь, дзеўкі, з пасцелі (Піркі, Браг.).
ШАМЯТАЦЬ незак. рваць. Не шамятай кніжку (Слава, Светл.).
ШАНДАЛЫ толькі мн. слупы (для зруба). Бацька прыцягнуў таўсты дуб на шандалы (Рудня, Чач.); Шан
78 👁