Старонка 22
◀ / 54 ▶
ШАГАМЕТР м. сажань. На, вазьмі шагаметр і вымерай Насцін участак (Глінішча, Хойн.). ШАГОЎКА ж., тое, што шагавуха. Загубіла я сваю шагоўку (Пракопаўка, Добр.). ШАДЭЛКА (ШАДЭЛКО) н. кручок (для вязання). Купіла сабе нове шадэлко (Будкі, Нар.). Параўн. швідэлак, швыдэлка, швындэлка, шыдэлак. ШАДЭРКАЦЬ незак., неадабр., тое, што, шабуняць. Шадэркаюць каторыя тут? (Палессе, Чач.). Параўн. шаверкаць, шверкаць, швэргаць. ШАЛАБАН м. хвалько. Во Васіль мой шалабан. Дарма, што ўнук, а шалабан (Аравічы, Хойн.). ШАЛАБАНКА ж., жарт. галава (неразумная). Галава шчэ ета шалабанка (Быч, Карм.). ШАЛАЙБА ж., неадабр. жанчына. Пятруша, хваціць табе бегаць за гэтай шалайбай (Сяўкі, Лоеўск.). Параўн. шаламендра. ШАЛАМЕНДРА ж., неадабр., тое, што шалайба. Жонку кінуў, а пашоў да тае шаламендры (Каменка, Маз.). ШАЛАМЕРКА ж. кафтан. Якая шаламерка харошая (Насовічы, Добр.). ШАЛАМКА ж. іран. шапка. У вас ёсць якая шаламка на галаву? (Хвойнае, Хойн.). Параўн. шаламок. ШАЛАМОК м., іран., тое, што шаламка. І дзе ты такі шаламок узяў? (Р. Бурыцкая, Лоеўск.). ШАЛАМЯ м. жарабя. А шаламя ад кабулы не адстае (Другая Слабодка, Петр.). ШАЛАПУТАЛА аг., неадабр. бесталковы чалавек. Ой, шалапутала, ідзі адсюль. А, шалапутала, да і ўсё (Дубраўка, Добр.). ШАЛАЦЦА незак., неадабр. цягацца, хадзіць (без справы). Любя шалацца ўсё па дамах (Быч, Карм.); Да якога часу ты будзеш тут шалацца? (Н. Кузнечнае, Лоеўск.+В. Нямкі, Ветк.). Параўн. шастаць, швендаць, швэндацца, шлендаць, шлындаць, шляцца, шэўкацца. ШАЛЕПНІК м., бат. асот. Яна ж такая бесхозяйственная, у яе вунь усе соткі порослі шалепнікам (Бялёў, Жытк.). ШАЛЕПНІК м. алешнік. Хоць шалепніку на дровы трэба насекчы (Боркі, Петр.); Загнаў тавар у шалепнік дай хоча выбрацца хутка (Стадолічы, Лельч.). ШАЛЕСТАЦЬ незак. шапацець, шалясцець. Нешта
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
87 👁
◀ / 54 ▶