таўкун II, таўкупіца, таўмачка, таўчаніха, тоўчонка, топтанка, топчанка, тбучанка. ТАПТУ'ШКА ж., кул., тое, што таптуха. Адцадзі паронкі ды стаўчы таптушку (Новікі, Акц.); Пачаставала! Паставіла гуркі з таптушкай, а тая мо пазаўчарашняя ажно сіняя (Там жа). Параўн. таўканіца, таўканіцы, таўканка, таўкачка, таўкун II, таўкупіца, таўмачка, таўчаніха, таўчонка, топтанка, топчанка, тбучанка. ТАПУ'Н м., тое, што тапляк. Калі дрэва патопла, кажуць тапун (Ручаёўка, Лоеўск. + Бабовічы, Гом.). ТАПЧАК м. крупадзёрка. Ета ўжо ў балыных мельніцах тапчакі бываюць, там крупы дзелаюць (Кароткавічы, Жлоб. + Баравікі, Светл.). ТАРАБАНІЦЬ (ТОРОБАНІЦЬ) I незак. 1. тарахцець, барабаніць. Штось кузаў тарабаніць, трэба ў гаражы глянуць (Бабовічы, Гом.); Дождж тарабаніць па крышы (Паганцы, Светл.). 2. перан. балбатаць. Пірастань тарабаніць, абрыдла слухаць (Асінаўка, Чач.); Hi мінуты ні пумаўчыць, торобаніць i торобаніць без упынку (Аравічы, Пагоннае, Хойн.+Барталамееўка, Ветк.; Грушаўка, Нар.; Заходы, Рэч.; Крыўск, Б.-Каш.; Раманавічы, Гом.). Параўн. тарахкаць, тарочыць. ТАРАБАНІЦЬ II незак. несці. Тарабанідь нада ета на пустыр усё, штоб у дварэ ні было (Хальч, Ветк.); Кажуць, тарабаніць ім усё, як бытта сабе ні трэба (Барталамееўка, Ветк.+Аравічы, Хойн.). ТАРАБАНКА ж., зневаж. 1. трактар. I Мікалай цяпер ездзе на тарабанцы, арэ там, перавозіць што (Піркі, Браг.). 2. перан. балбатун. От тарабанка, а не чалавек; тарабаніць заўсёды абы-што (Аравічы, Хойн.). Параўн. тарабон, трапач у 2 знач., трапашка ў 3 знач., траплб ў 3 знач. ТАРАБОН м., тое, што тарабанка ў 2 знач. Гэта такі тарабон, што за словам у кішэню не лезе, заўсёды на языку ёсць (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. трапач у 2 знач., трапашка ў 3 знач., траплб ў 3 знач. ТАРАВАЦЬ незак. драць (бульбу). Донька, встань тороваць картопель, а то в печы вугорыць (Ляскавічы, Петр.). Параўн. таркаваць. ТАРАДАЙКА (ТАРАТАЙКА) ж. частушка. Як пачнем пад гармонь тарадайкі спяваць на вяселлі, паўсяла збяжыцца (Піркі, Браг.); Тых таратаек багата ведае
Дадатковыя словы
таптўха, таптўшкай, таптўшку, тапўн, тараббн, тарбчыць, таўкўн, таўкўпіца, таўчбнка, тбптанка, тбўчанка, тоўчбнка
8 👁