ХОЛІЦЦА незак. прыбірацца. Бач, холіцца як да дзевак. Як пачне холіцца, аж тры часы. Бароны схопяць, глядзі (Дубраўка, Добр.). ХОЛНЫ прым. акуратны. Ой, які чалавек холны: у ёго ўсё чыстае (Бабовічы, Гом.). ХОНДЗЯ ок, 1. мед., тое што хі'ндзя (хі'ньдзя). Зноў палажыла ета хондзя маю дачку (Запясочча + Крупкі, Маз). Параўн. хінца (хіньця), хундзя (хуньдзя). 2. бат. палын. Хбндзяй лечаць ліхарадку, малярыю (Стадолічы, Лельч.). ХРАБЁЦІНА (ХРАБЁЦІНА) ж. паясніца. Усё храбёціна баліць i баліць (Улукоўе, Гом.). Параўн. храпціна (хрэпціна). ХРАМАЛІН м. фармалін. Прывязі нам храмаліну з горада (-Камаровічы, Петр.); Паваксіла храмалінам тухлі (Лучын, Раг. + В. Нямкі, Ветк.; Ламавічы, Акц.; Навасёлкі, Петр.; Пясчанікі, Тураў, Жытк.). ХРАПА ж. 1. храпка. Качаны зрэзала, а храпа 'шчэ стаіць (Перароў, Жытк.); Калісь усе елі храпы, а цяпер толькі каровам аддаюць (Піркі, Браг.+Аравічы, Хойн.; Багуцічы, Ельск.; Барталамееўка, Ветк.; Бялёў, Жытк.; Ветка; Дарашэвічы, Петр.; Дубраўка, Добр.; Запясочча, Маз.; Казялужжа, Хойн.; Ламавічы, Акц.; М. Аўцюкі, Калінк.; Новая Дуброва, Акц.; Пясчанікі, Жытк.; Рудня Антонаўская, Калінк.; Сівенка, Ветк.; Стадолічы, Лельч.; Хвойнае, Хойн.; Хізы, Ветк.). Параўн. храшна, храпка ў 1 знач., храпушнік. 2. гразь (замерзлая). На вуліцы храпа, нельга іці (Прудок, Калінк.); Упаў на храпу дай разбіў носа (Перароў, Жытк.); Добра прамерзла сягонні, аж храпаю ўзяло (Холмеч, Рэч. + Антонаў, Ельск.; Аравічы, Хойн.; Багуцічы, Ельск.; Бялёў, Жытк.; Ламавічы, Акц.; Махновічы, Маз.; Парэчча, Акц.; Пучын, Браг.; Стадолічы, Лельч.; Хвойнае, Хойн.; Чалюшчавічы, Петр.). Параўн. храпка ў 2 знач. ХРАПАВЬГ прым. замерзлы, няроўны. Як на падводзі ехаць па храпавби дарозі, дак усе нутро вутрусіць (Холмеч, Рэч.). ХРАПАК м., бат. смаржок. Храпакі вясной растуць (Баравікі, Светл.). ХРАП'ё зборн., да храпа ў 2 знач. На дарозе ад мароза зрабілась храп'ё (Баравікі, Светл.). ХРАШНА ж., тое, што храпа ў 1 знач. Ек крышыць качана на боршч, то так другі раз храшну з'ясі, i така
Дадатковыя словы
зясі, хблны, хбліцца, храпавбй, храпё, храпўшнік, хіндзя, хіньдзя, хўндзя, хўньдзя
6 👁