ТАЛМУ'ДЗІЦЦА незак. валаводзіцца, марудзіць. Вечна ты талмудзішся, усе даўно ў школу пабеглі, а ты спознішся (Быч, Карм.).
ТАЛОКА ж., тое, што талака. Талона на поле бувае, гам жывёлу пасуць (Холмеч, Рэч.); Выгані кароў на талону, хай пасуцца (Марозавічы, Б.-Каш.+Дубраўка, Насовічы, Добр.).
ТАЛЯЛЁХКАЦЬ незак. калыхаць. Паглядзі мо' заснула, то хваця талялехкаць (Града, Жытк.).
TAMA прысл. там. Вазьмі тама ў двары вядро (Неглюбка, Ветк.). Параўн. тамака, тамакі, тамацькі, тамачка.
ТАМАКА прысл., тое, што тама. Я ж тамака i радзілася (Холмеч, Рэч.); Тамака даўно ўжэ нічога няма (Тульгавічы, Хойн. + Васілеў, Вуглы, Hap.; Жгунь, Добр.; Заспа, Рэч.; Камаровічы, Петр.; Перароў, Жытк.; Славань, Светл.; Сямёнаўка, Раг.; Тонеж, Лельч.; Хальч, Ветк.). Параўн. тамакі, тамацькі, тамачка.
TAMAKI прысл., тое што тама. Не знось сюды, палажы цунь тамакі (Пракопаўка, Гом. + Маканавічы, Рэч.). Параўн. тамака, тамацькі, тамачка.
ТАМАЦЬКІ прысл., тое, што тама. Яна пашла на поля, тамацькі ўсе бабы жнуць (Палессе, Чач.). Параўн. тамака, тамакі, тамачка.
ТАМАЧКА прысл., тое, што тама. А воўны-воўны тамачка — вочы разбягаюдца (Горваль, Рэч.). Параўн. тамака, тамакі, тамадькі.
ТАМАША ж. крык, гармідар. Нейкую тамашу ўчора паднялі, што хоць ты ўцікай было (Востраў, Раг.).
ТАМБАРКА (ТАМБУРКА, ТАНБУРКА) ж. кручок (вязальны). Няма ў цебе тамбаркі? Сама вязаць, а я не знайду сваёй тамбаркі (Хізы, Ветк.); Тамбуркай вязал! карункі, скацеркі (Бабовічы, Гом.); Танбуркі дзед мне дзелаў з бярозы, шэрсць добра вязаць (Стаўбун, Ветк.+Жгунь, Добр.; Халочча, Чач.).
ТАМБУРНЫ прым. ланцужковы. Ета шоў такі тамбурны, як вяжуць. Тамара наша добра вяжэ тамбурным швом (Нісімкавічы, Чач.).
ТАМЛЁНКА ж., кул. бульба (тушаная). Абедайця, там у печы тамленка з мясам (Жгунь, Добр.). Параўн. тушанка.
ТАМПАМКА ж. паліца. Дастань міску, на тампамкі стаіць (Хвойнае, Хойн
Дадатковыя словы
талмудзіцца, талмўдзішся, тамашў, тўшанка
24 👁