ТАЙКА ж. сяброўка, таварышка. Ой, тайка мая, сніўся мне сон, баюсь расказваць (Маркавічы, Жлоб.); Ну, ідзём, тайка, хоць пасядзі мінутку (Пракопаўка, Зялёны Востраў, Гом.); А тайка моя шчэ i коровы не вугнала (Тульгавічы, Хойн. + Асінаўка, Чач.; Грудіаўка, Добр.; Перароў, Жытк.; Піркі, Браг.; Крыўск, Шырокае, Б.-Каш.). Параўн. тэйка. ТАКАВІШЧА н. ток. Зерня па такавпнчу рассыпаюць, не глядзяць нічога (Хобнае, Калінк.). Параўн. такаўня, ток I у 1 знач. ТАКАУНЯ' ж., тое, што такавішча. Учора работалі на такаўні, зярно лапацілі (Амельна, Раг.). Параўн. ток I у 1 знач. ТАКРОК прысл. штогод. То ж ён такрок прыезджаў к матцы (Баравікі, Светл.). ТАЛАКА I ж. начлег. Вечарам настае талака. Хлопца, які водзіць коней на талаку, мы звалі канаводам (Чалюшчавічы, Петр.). ТАЛАКА II ж. ялавіна. Узаралі талаку, дык пойдзем разбіваць дзярноўе (Раманавічы, Гом.). Параўн. талока. ТАЛАКОЮ (ТОЛОКОЮ) прысл. гуртам, сумесна. Цепер толькі толокою картоплю копаюць, одну жонку на сотках не ўбачыш (Стадолічы, Лельч.). ТАЛАКНО н., кул. зацірка (з цёртага канаплянага семя). Сённі паядала талакна ад душы (Неглюбка, Ветк.). ТАЛАН м. лёс, шчасце, удача. Усякаму свой талан у жыцці (Вуглы, Нар.); I трэба ж медь талан, каб выйcui замуж за такога (Баравікі, Светл.+ Стадолічы, Лельч.). Параўн. талань. ТАЛАНЩЬ незак. шанцаваць, шчаслівіць. Суседаў сын вучыўся з маім, а вось мой не паступіў. Таму таланіць (Дабрынь, Ельск.); Аднаму i ў рабоці, i ў хазяйстві таланіць, а другому дык нідзе (Чалюшчавічы, Петр.+ +Дубраўка.. Добр.; Стадолічы, Лельч.). ТАЛАННА прысл. удачна. Ой, дзеўкі, вам сёння не таланна (Баравікі, Светл.). ТАЛАНЬ ж., тое, што талан. Няма талані, то нічога ўжэ ні зробіш (Жгунь, Добр. + Перавессе, Ветк.). ТАЛМАЧЫЦЬ незак. тлумачыць. Талмач, талмач яму, а ён што пень, нічогенькі не панімаіць (Крыўск. Б.-Каш
Дадатковыя словы
талакў
3 👁