ХЛЮЦЬ ж., тое, што халёпа. От хлюць на дварэ, на кані ні праехаць (Забалацце, Акц.). Параўн. хвілёпіца, хлёбска, хляба, хлякась, хляпа, хляпота, хляпоцце. ХЛЯ'ЬАж., тое, што халёпа. Хляба пайшла (Неглюбка, Ветк.); Хляба такая, што i машыны не ходзяць (Неглюбка, Ветк.); Куды ты йдзеш у такую хлябу? (Палессе, Чач. + Ухоў, Хізы, Ветк.). Параўн. хвілёпіца, хлёбска, хлюпота, хлюць, хлякась, хляпа, хляпота, хляпоцце. ХЛЯ'БАЦЬ незак., тое, што хлебаць. Давай будзем разам хлябаць (Навасёлкі, Петр. + Белы Пераезд, Петр.; Жгунь, Добр.). Параўн. хлёстаць, хлястаць (хлістаць) у 1 знач. ХЛЯБЁЦ м. падкормка (пчолам). Хлябёц робяць з сахару i мёду, раствораных у вадзе (Кароткавічы, Жлоб.); Хлябёц добры зрабілі для малых пчол (Марозавічы, Б.-Каш. + Гарадзец, Раг.; Ламавічы, Акц.; Стаўбун, Ветк.). Параўн. хлябша ў 2 знач. ХЛЯБІНА ж. 1. тое, што хлёбіна. Купіў адну хлябіну, бо дужа даўні (Быч, Карм.); Хлябін дзесяць пасаджу ў печ (Дубраўка, Усохская Буда + Грушаўка, Добр.). 2. тое, што хлябёц. Вясной маладым пчолам мы з табой дадзім хлябіну (Багданавічы, Карм.). ХЛЯБОК м. баханачка (хлеба). Цеста асталося толькі на адзін хлябок (Дзям'янкі, Добр.). Параўн. хрэшчык. ХЛЯ'ПАж., тое, што халёпа. Надаела ўжо гэтая дажджлівая хляпа (Кароткавічы, Жлоб.). Параўн. хвілёпіца, хлёбска, хлюпота, хлюць, хляба, хлякась, хляпота, хляпоцце. ХЛЯБАЦЬ незак. стукаць (дзвярыма). Ну, што ты хляпаіш біз канца, ні ўмееш закрыць ціха? (Пакалюбічы, Гом.). ХЛЯПОТА ж., тое, што халёпа. За гэтай хляпотай жыцця няма, як прыдзе восень (Званец, Раг.). Параўн. хвілёпіца, хлёбска, хлюпота, хлюць, хляба, хлякась, хляпа, хляпоцце. ХЛЯПОЦЦЕ н., тое, што халёпа. Мо дзесяць дней ужо ніяк не згіне гэтае хляпоцце. Мочыць i мочыць (Званец, Раг.). ГІараўн. хвілёпіца, хлёбска, хлюпота, хлюць, хляба, хлякась, хляпа, хляпота. ХЛЯСТАЦЬ (ХЛІСТАЦБ) незак. 1. тое, што хлёбаць. Так хутка хлёшча капусту. Запіў малаком i пабег (Дуброва, Петр.); Як баба хлістае ваду, чагось салёнага
Дадатковыя словы
дзямянкі, хлюпбта, хляпаж, хляпбта, хляпбтай, хляпбцце, хляьаж
8 👁