і хапае на нідзелю (Уць, Добр.). Параўн. хлябіна ў 1 знач.
ХЛЕБНІЦА ж. лапата (якой садзяць хлеб у печ). Хлебніцу мы заўсёды дзелаем з хвоі (Капань, Рэч.).
ХЛЕБНЯ ж. дзежка. Няхай хлебня на печы пастаіць, цеста ўзаўтра буду расчыняць. У хлебні ўжэ мо цеста пыднялося (М. Аўцюкі, Калінк.).
ХЛЕБСКА ж., тое, што халепа. Учора такая хлебска была на двары (Дарашэвічы, Петр.). Параўн. хвілепіца, хлюпота, хлюць, хляба, хлякась, хляпа, хляпота, хляпоцце.
ХЛЕВУШНІК м., пар. ст. да хлеў; хлевушок. Хлевушнік прыдзелалі, дык так харашэ (Стараселле, Добр.). Параўн. хлеўшнік.
ХЛЕПЯСТАЦЬ незак. пляскацца, плёскацца. Вада ў рацэ хляпешча (Кароткавічы, Жлоб.).
ХЛЕЎНІК м., міф. дух (злы). Хлеўнік ноч скаціну ганяў, бо ўся мокра (Азяраны, Жытк.); Хлеўнікі ў хляве шастаюць (Гарывада, Рэч.+Бялеў, Жытк.; Касцюкоўка, Гом.; Халочча, Чач.; Хушар, Светл.).
ХЛЕЎШНІК м., тое, што хлевушнік. Сходзі ў хлеўшнік і забяры ражку (Камаровічы, Петр.).
ХЛЁБАЦЬ незак. сёрбаць. Дзеці, ні хлёбайця так крэпка, вы не галодныя (Страмчава, Хойн.). Параўн. хлёстаць, хлябаць, хлястаць (хлістаць) у 1 знач.
ХЛЁСТАЦЬ незак., тое, што хлёбаць. А твой бацька хлёстае тую юшку, як бы яе ніколі не бачыў (Антонаў, Ельск.). Параўн. хлябаць, хлястаць (хлістаць) у 1 знач.
ХЛЁСТКІ прым. спрытны, худы. Чаго ў цябе такая хлёсткая карова? (Усохская Буда+Грушаўка, Добр.; Дарашэвічы, Петр.).
ХЛІПАЦЬ незак. мігцець. Лампа хліпала-хліпала і патухла (Барталамееўка, Ветк.).
ХЛІПАЦЬ незак. плакаць. Ні хліпай, а то шчэ рамня палучыш (Чырвоны Маяк, Гом.).
ХЛОП м., тое, што хлапёнак. А тая гуляла з адным хлопам (Усохская Буда, Добр.). Параўн. хлапчак, хлапчонак, хлопец у 1 знач.
ХЛОПЕЦ м. 1. тое, што хлапёнак. Мой хлопец буў дужа пераборлівы ў ядзе (Любань, Б.-Каш.). Параўн. хлапчак, хлапчонак, хлоп. 2. халасцяк. А во сусед мой хлопец шчэ (Беразнякі, Жытк.).
78 👁