Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1981). Частка 7

 ◀  / 72  ▶ 
ХІЖА ж. прыбудова. Да хлява прыбудавалі хіжу (Засінцы, Ельск.). ХІЖКА ж. кладоўка. Ідзі ў хіжку i ўрэж сала (НоваМазалаў, Жлоб.); Стаяла ў хіжцы крупа, дак мышы патачылі (Целяшы, Гом.). ХІ'ЖЬІ прым. сквапны. Хі'жы такі, век нікому нічога не скажа (Неглюбка, Ветк.). ХІЗОК м., тое, што хейдар. Прынесі дроў із хізка (Дзяржынск, Лельч.). ХІМАРАДА ж. 1. выдумка. Ен вярзе хімараду, a яна слухае, ды й годзя (Камсамольск, Рэч.). 2. пляткарка, выдумшчыда. Во пайшла ўжо хімарадзіць, хімарада праклятая (Дубраўка, Добр.). ХГМАРАДЗІЦЬ незак. пляткарыць. Во пайшла ўжо хімарадзіць, хімарада праклятая (Дубраўка, Добр.). ХІМЛАЦЬ незак. завіваць (прычоску). Маладыя бабы хімлаюць нявесту (Асарэвічы, Браг.). ХІНДЗЯ (ХІНЬДЗЯ). ж., мед. малярыя. Хшдзя яго калодідь (Стасеўка, Рэч.); От мяне хіньдзя папатрасла после вайны (Ламавічы, Акц.+Аравічы, Ломыш, Хойн.; M. Аўцюкі, Рудня Антонаўская, Калінк.). Параўн. хшца (хіньця), хондзя ў 1 знач., хундзя (хуньдзя). ХІНЦА (ХІНЬЦЯ) ж., тое, што хі'ндзя. Каб век не знаць етай хінцы (Забалацце, Раг.); «Цябе сёння хіньця трасе»,—сказаў дзед (Марозавічы Б.-Каш. + Ветка; Грушаўка, Добр.; Хізы, Ветк.). Параўн. хондзя ў 1 знач., хундзя (хуньдзя). ХГРЫ прым. кволы, слабы. Нейкі ты стаў вельмі хіры (Грабава, Петр.). ХІТАЦЦА незак. хістацца. Аж хітаецца, такі хворы (Ламавічы, Акц.+Холмеч, Рэч.). ХЛАПЕ'НАК м., памянш. да хлопец. Мой хлапёнак занядужаў нешта (Дубраўка Добр.). Параўн. хлапчак, хлапчонак, хлоп, хлопец у 1 знач. ХЛАПУ'ШКА ж., бат. смалёўка. Хлапушка расце i на полі, i на рэке (Неглюбка, Ветк.), ХЛАПЧОНАК м., тое, што хлапёнак. Унь твой хлапчонак бяжыць (Ламавічы; Акц.). Параўн. хлапчак, хлоп, хлопец у 1 знач. ХЛАПЧАК м., тое, што хлапёнак. Учора хлопчакі подхопілі гармонь ды на танцы пошлі (Бялёў, Жытк.). Параўн. хлапчонак, хлоп, хлопец у 1 знач. ХЛЁБІНА ж. баханка. Бывала, спячэш хлёбін сем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хлапенак, хлапчбнак, хлапўшка, хіжы, хіжьі, хўндзя, хўньдзя, чбнак
6 👁
 ◀  / 72  ▶