Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1981). Частка 7

 ◀  / 72  ▶ 
УЯ'ЛША ж. нараст (на дрэве). Колі глядзіш на ўяліну здалёку, то яна, як гняздо (Стадолічы, Лельч.). УЯ'ЛІЦА ж. сухастой. Гэты год у лесе богато ўяліц (Дарашэвічы, Петр.). УЯ'ПА ж., бат. губа. На дрэве тым вялікім такая ўяпа вырасла (Шуты, Ельск.). Ф ФАЛЕЦ м., паз (у дошках). У гетай дошцы няма фальца; Нічога, ап фальцы не хвалюйся (Забалацце, Раг.). ФАЛЬКА ж. складка. Ета фалька ўнізе расшыраецца, а кверху звужваецца (Чалюшчавічы, Петр.). ФАЛЬЦАВГК м., цясл. рубанак (для выемкі пазоў). У фальцавіку вузкі нож, дзеравяна калодачка з ступеньчатымі выступамі i грэбнем (Ламавічы, Акц.). ФАЛЬЧ ж. недахоп (фізічны). А ў яго сабакі была фальч — губляла след (Юравічы, Калінк.). ФАНАБЭ'РА аг. асоба (фанабэрыстая). I адкуль ты ўзяўся, фанабэра такі? (Ламавічы, Акц.). ФАРШАЛЬ м. пюрэ (з бульбы). Раней з фаршаля многае смашнае можна було зрабіць (Юравічы, Калінк.). ФАЦЫЯ'НТ (фаціянт) м. франтон. Фаціянт прахудзіўся, дождж на столь зацякае (Узнаж, Светл.). ФІГУФНІК м., цясл. рубанак (для вырабу ўзораў). Фігурніком можно на налічніках усякія ўзоры рабіць (Стадолічы, Лельч.). ФІНКІ толькі мн. санкі. Зімой на канаве на санках катаемся, на фінках; фінкі отцы робяць (Бялёў, Жытк.). ФГРА ж. фура. Цяпер ужо валоў няма i фіры не робяць (Ламавічы, Акц.). ФЛЯФА жцяс л. малаток (сталярны). Фляга — то велікі сталярскі молоток (Чалюшчавічы, Петр.). ФРАЗА ж. паз. Фраза ў дошках робіцца для шчытнасці (Усохская Буда, Добр.). ФУГАВАЦЬ незак., перан. выдаляць. Фугуй адсюль хутчэй, я табе сказала (Антонаў, Ельск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

уялша, уяліца, уяпа, фальцавікў, фацыянт, фігўрніком
5 👁
 ◀  / 72  ▶