зычыла, a аддаць забулася (Чалюшчавічы, Петр.).
УТРАБЯ'НКА ж., кул. вантрабянка. Пазбірала i пакрышыла ўсё вантроб'е — утрабянку здзелала (Меркулавічы, Чач.). У'ТРАНІЦА ж., астр, заранка. Сонца яшчэ не ўзышло, a ўтраніца тады ярка відна (Гарадзей, Раг. + Марозавічы, Б.-Каш.; Івакі, Добр.).
УТРОБА ж. хвароба (органаў стрававання). Утроба такая падкінулася — i каровы як i не было (Піркі, Браг.).
УТРУБІЦЬ зак., зневаж. з'есці. Рабідь ці робіць, а сеў дак паўкуліды ўтрубіў (Востраў, Ельск.); Утрублю кусок сало i хоць бы што (Дуброва, Петр.).
УТРЭ'СКАЦЦА зак. закахацца. Гэта ж утрэскоўса, кожны дзень да яе за тры кілометры ходзіць (Бялёў, Жытк.). Параўн. уцопацца.
УТУЛАВАТЫ прым. сутулаваты. Што ўжэ мой хлопец такі ўтулаваты: плечы няроўныя, пагнутыя i што ні раблю — не слухае (Бабовічы, Г ом.).
УТУ'ПЩЦА зак. угледзецца. Але як утупіцца ва што, дык ні з места (Белы Пераезд, Петр.).
УТЭФКНУЦЬ зак. пасадзіць. Учора ўтэркнуў у зімлю цыбулю, ні знаю — узыйдзе ці не (Вітлін, Раг.).
УТЭ'ТЫ займ, во гэты. Утэты чалавек учора на сходзе ўсё крычаў (Дзвіжкі, Ельск.); Утэтая жанчына такая разумная, калі з ёю пагаворыде — розуму набярэцеся i ўсё запішаце (Антонаў, Ельск.); Утэты хоць яму стрэль, усё роўна на сваім паставіць (Крыўск, Б.-Каш.+ Зарэчча, Жлоб.).
УХАБАК м. ухаба. Слізка, на ўхабак 'шчэ дзе паляцім (Быч, Карм.).
УХАДЗГЦЦА зак. стаміцца. Так ухадзілася, пакуль ражку адна вынесла (Крыўск, Б.-Каш.+ Перароў, Жытк.; Каравацічы, Рэч.).
УХАДЖАЦЦА незак. падыходзіць (пра цвета). Пастаў на печ, хай ухаджаецца (Ручаёўка, Лоеўск.).
УХАЖОРКА ж. каханка. Ухажорка яго доўга не думала, а з другім i пайшла (Баравікі, Светл.); Ухажорка мая, чым ты бровы падвяла? Ці чарнілам, ці пяром, ці з лаханкі памялом? (Хізы, Ветк. + Багуцічы, Ельск.; Дарашэвічы, Петр.; Гармовічы, Жлоб.; Бялёў, Жытк.; Багданавічы, Карм.; Халочча, Чач.; Чалюшчавічы, Петр
Дадатковыя словы
вантробе, зесці, утрабянка, утраніца, утрэскацца, утупщца, утўпіцца, ухажбр
14 👁