Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1981). Частка 7

 ◀  / 72  ▶ 
УХВАТ м. хват, зух. Ягорка — добры ўхват, з вады вускачыць сухім (Астрагляды, Браг.). УХОДЧЫНЫ толькі мн., тое, што ўлазіны. Некалі мае будзем уходчыны гуляць у Колі. (Холмеч, Рэч.); У прошлым годзе мой пляменнік здзелаў хату, дак уходчыны гулялі (Дубраўка, Добр. + Суткоў, Лоеўск.). Параўн. улазіны. УЦАЛІК прысл. па цаліку. Зімой ездзяць часта ўцалік, без дарогі (Хізы, Ветк); Чаго ты паехаў уцалік, дарогі табе няма? (Гадзілавічы, Раг.). УЦЁГЧЫ зак. збегчы, уцячы. А мы ў чужы двор уцёглі ад брыгадзіра (Піркі, Браг.). УЦЕРАБІЦЬ зак., тое, што ўкайдэшыць. Обуха ў голову i ўцерабіў кабана (Аравічы, Хойн.). УЦЁРАЧ (УЦІРАЧ) м. ручнік. Трэба ўцёрач памяць (Піркі, Браг.); Абвярці ўцірачам, штоб рукі аб чыгун не папекці (Астрагляды, Браг.+Аравічы, Хойн.).- Параўн. уцірак, уціранік, уціраннік, уціратнік, уціранка, уцірка. УЦІ'РАК м„ тое, што ўцёрач (уці'рач). Памуй гэты ўцірак, бо мурзаты (Аравічы, Хойн.). Параўн. уціранік, уціраннік, уціратнік, уціранка, уцірка. УЦІРАНІК (УЦІРАННІК) м., тое, што ўцёрач (уцірач). Еты ўціранік няхай мо на посуд будзя (Кавака, Браг.); Уціраннік у нас на гвоздзіку вісіць (Майскае, Жлоб.). Параўн. уцірак, уціратнік, уціранка, уцірка. УЦІРАТНІК м., тое, што ўцёрач (уцірач). Вот колісь уціратнікі вушуваныя булі (Чалюшчавічы, Петр.). Параўн. уцірак, уціранік, уціраннік, уціранка, уцірка. УЦІРАНКА ж., тое, што ўцёрач (уцірач). Пазоліш уціранку, ды j зноў белая (Рафалаў, Браг.). Параўн. уцірак, уціранік, уціраннік, уціратнік, уцірка. УЦІРКА ж., тое, што ўцёрач (уцірач). Бяры ўцірку, вытрысь-ка, бо вымак увесь (Саўгасная, Б.-Каш. + Р.Бурыцкая, Ветк.; Раманавічы, Гом.; Карма, Добр.; Крупка, Маз.; Буйнавічы, Запясочнае, Маз.; Асінаўка, Hiсімкавічы, Чач.). Параўн. уцірач, уцірак, уціранік, уціраннік, уціратнік, уціранка. УЦІСКАЧ м. ланцуг. Прынясі ўціскач, ён там, у сенцах, ляжыць (Маньчыцы, Маз.). УЦОПАЦЦА зак., тое, што ўтрэскацца. От уцопаласа ў того хлопца, свету белаго за ім ні бачыць (Каменка, Маз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ухбдчыны, уцбпала
6 👁
 ◀  / 72  ▶