Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны (1981). Частка 7

 ◀  / 72  ▶ 
развал. Я сею штогод з краёў, у разору, а тады на разори баба соўнешнікаў насадзіць (Холмеч, Рэч.); Адзін год у разор сеем, а другі ў склад (Насовічы, Добр.). Параўн. у раскладку, у роскідку. У РАСКЛАДКУ: араць у раскладку. Тое, што ў развал. Тую ўзарэ ў раскладку, а тую ў склад (Гармавічы, Жлоб.). Параўн. у разор, у разору, у роскідку. УРАЧЬГШЧА н. мянушка. У нас у селе урачышча даваць любяць (Піркі, Браг.). УРОДЗІ часц. быццам. Уродзі хто-та стукаў у вакно ды й няма нікога (Насовічы, Пракопаўка, Добр.); Ты ўродзі на свой маціў заводзіш (Леніна, Хойн.). УРОСКЩЗЬ прысл. у роскідку. Уроскідзь валяюцца бярвенне, i нікому нема дзела (Ліцвінавічы, Чач.). У РОСКЩКУ прысл., тое, што ў развал. Калі ў роскідку арэцца, тады ў серадзіне разора застаецца i два загончыкі будудь (Баравікі, Светл.); На адным загоне будзем сеяць авёс, а на другім бульбу — ары ў роскідку (Дземяхі, Рэч.). Параўн. у разор (у разору), у раскладку. УРОУНІ прысл. нароўні. Налі вады ў вядро ўрбуні з берагамі (Неглюбка, Ветк.). УРОЧЛІВЫ прым. да дзеяслова сурочыць. Карова у нас урочліва кім-та была, знахарку звалі (М. Аўцюкі, Калінк.); Урочлівы чалавек, ад яго ўрокі ідуць (Дарашэвічы, Петр.). УРОЧНІК м., бат. татарнік. Там, дзе расце ўрочнік, трэба капаць калодзезь (Гармовічы, Жлоб.). УРУ'Н м. рунъ. Калі б зіма была добрая, урун загінуў бы (Бялёў, Жытк.). Параўн. уруна. УРУ'НА ж., тое, што ўрун. Харошая ўруна,, добра жыта ўзышло (Марозавічы, Б.-Каш.); Кароў пасьці на ўруну пагналі (Ст.-Буда, Б.-Каш.+ Бывалькі, Чарнейкі, Рэч.). УРУ'НЩЬ зак. зазелянець. Сёлета жыта ўруніла хоць (Быч, Карм.). УРЫЖВАЦЬ незак. рыкаць. Гледзі, не ni брагу, нето будзеш урыкваць, як корова (Бялёў, Жытк.). УРЭ'ЗАК м. адрэзак. I цепер урэзак меньшы, чым той рас (Грычынавічы, Жытк.). УРЭ'ЧШК м., бат. асака. Урэчнік на балоце расцець i рэжацца вельмі (Марозавічы, Б.-Каш.). УСАДЗГЦЬ зак., тое, што ўдзёць. У нас гавораць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разбр, рбс, рбскід, рбскідку, урбчліва, урбчлівы, урунщь, урэчшк, урўн, урўна, ўрбдзі, ўрбчнік, ўрбўні, ўрў, ўрўн, ўрўна, ўрўніла
8 👁
 ◀  / 72  ▶