усадзі нітку ў іголку i ўкладзі нітку (Хізы, Ветк.); Усадзі нітку, а то не бачу, старая ўжэ (Ручаёўка, Лоеўск.); Вушка ў іголцы маленькае, ніяк не магу ўсадзіць (Kapaвацічы, Рэч.). Параўн. укласді, усунудь. У СВАЛ: араць у свал. Араць ад цэнтра ўчастка. I ў свал, i ў развал пахалі (Піркі, Браг.). Параўн. у склад. УСВЕЖАВАЦЦА зак. супакоіцца. Hy, усвежаваўся, цяпер лажыся (Стаўбун, Ветк.). УСЁРДЗІЦЦА зак. раззлавацца. Усёрдзілася яна на мяне (Піркі, Браг.; Быч, Карм.); Так усёрдзіўся, што губы раздуў (Халочча, Чач.). Параўн. успыліцца, усхадзіцца. УСЁСЛА (УСЁСЬЛА) н. устаўка (у штанах). Ушыла ў штаны ўсёслу, бо десныя былі (Неглюбка, Ветк.); У палатняныя, есьлі шыім, абізацільна нада ўстаўляць усёсла, затым што палатно вуская (Хізы, Ветк.); Штаны споднія з усёсламі шыям (Раманавічы, Гом.); Толькі ўчора залапіла, сённі зноў усёсьла парваў, радзімец (Шылавічы, Чач.). УСЁЁДНІЦА ж., абрад. мясаед. Была якрас ўсёёдніца, ну да, на ўсёёдніцу ж мы i кабана ўбілі, як ён прышоў (Быч, Карм.). УСКАЛАЦГЦЬ зак., перан. скалясіць. Ускалацілі ўвесь лес i нічога не знайшлі (Старое Сяло, Гом.). У СКЛАД: араць у склад. Тое, што ў свал. Трэба пахаць у склад, бо на сярэдзіне лашчына, а каб бугор быў, дык у роскідку сеялі (Хізы, Ветк); Еты загон ўжо які год сеецца ў склад (Ст. Буда, Б.-Каш. + Неглюбка, Ветк.; Бабовічы, Гом.; Гармовічы, Жлоб.; Холмеч, Рэч.; Калінін, Хойн.; Ліцвінавічы, Чач.). У СКОБКУ: прычасацца ў скобку. Від прычоскі. От я прычасалась у скобку: валасы раздзяліла на касы рад уперадзе, а ўзадзе здзелала куксу. Уперадзе валасы закалола заколкамі — от табе i ў скобку (Прыбыткі, Гом.). УСКРУЦЩЦА зак. патрабаваць злучкі (пра жывёл). Ходь бы наша свіння ўскруцілася, дык глядзі к лету быў бы прыбытак (Вялікае Ляда, Раг.). УСЛАБКУ' прысл. усмятку. А мы яечкі варым то ўслабку, то ўкрутую (Бялёў, Жытк.). УСЛОНЕЦ мпамянш. да ўслон. Падстаў услонец ля стала, каб больш гасцей села (Казацкія Балсуны, Ветк.). Параўн. услонік, услончык
Дадатковыя словы
лабкў, усўнудь
11 👁