УПОРЫСТЫ прым. напористы, упарты. Што за праціўны чалавек — такі ж упорысты, як асёл (Палессе, Чач.). УПРУТ м. шляк, аблямоўка. Одрэж полотно по упругу (Бялёў, Жытк.). УПУ'ДЗІЦЦА зак. спудзіцца. Конь упудзіўся — машына па дарозе йшла — да ў лес, а тут шчэ вожка перарвалася (Дворышча, Хойн.). УПУ'ЛЬВАЦЬ незак. трапаць (лён). Потым упульваць трэбо, каб ткадь потым абдзірку (Бялёў, Жытк.). УПЯКАЦЦА незак. надакучаць. Яна так мне ўпякаецца, што я нязнама, як рада, што яе ня будзя (Хальч, Гом.). УПЯКЦГ зак. 1. упасці i ўдарыцца пры падзенні. Шчэ як малая была, дак так упякла з печы, што дзве нядзелі гуз насіла. 2. упасці i разбіцца. Стакан упёк як-та (Палессе, Чач.). УПЯКЦГСЯ зак., гое, што ўпёкціся. Яны ж так мне ўпякліся, што я на іх глядзець не магу (Антонаў, Ельск.); Ото ўжэ мне ўпекліся дзеці твае (Шарпілаўка, Гом.). УПЯРОЧКА ж. баразна (папярочная). Скапала адну ўпярочку (Неглюбка, Ветк.); 2. перакладзіна (паміж вуіуакамі над дзвярыма). Як пераламалася ўпярочка, дак не знала, куды ўцекаць (Н.-Гута, Гом.). 3. перакладзіна (для замацавання ставоў). Збіваюцца ствалы ўпярочкамі (Марозавічы, Б.-Каш.). 4. брусок для злучэння ножак (у табурэтцы, стале). Упярочкі звязваюць стол, штоб крэпка стаяў (Раманавічы, Гом.); Табурэтку выцерла, а ўпярочкі брудныя (Маркавічы, Гом.). 5. баляса. Чаго ты такія ўпярочкі зрабіў, яны ж выпадаюць (Дубраўка, Добр.). УПЯРОЧНЫ прым. папярочны. Паганяй упярочныя градкі (Стаўбун, Ветк.). УПЯ'ЦЦА зак. 1. занатурыцца. Віцька Марынін упяўся i ні ідзе (Хальч, Гом.). 2. налегчы. Трэба ўпяцца добра, i ён пакоціцца (Сямёнаўка, Раг.). УРАБІЦЬ зак. запэцкаць. Ой, платок уробіла (Дарашэвічы, Петр.). У РАЗВАЛ: араць у развал. Араць да цэнтра ўчастка. I ў свал i ў развал сеем (Піркі, Браг.). Параўн. у разор, у разору, у раскладку, у роскідку. У РАЗОР (У РАЗОРУ): араць у разор. Тое, што ў
Дадатковыя словы
рбскідку, рбчкамі, рўгу, упбрысты, упудзіцца, упярбчкі, упяцца, упўдзіўся, упўль, ўпярбчка, ўпярбчкі
13 👁